Зарычнэ (Ровенская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Зарычнэ
укр.: Зарічне
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Бібліятэка і жылыя дамы
Бібліятэка і жылыя дамы
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Заснаваны
1480
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Пагост, Пагост Зарэчны
ПГТ з
Плошча
7,5 км²
Вышыня цэнтра
161 ± 1 м
Насельніцтва
7300 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3632
Паштовы індэкс
34000
КААТУУ
5622255100
Афіцыйны сайт
Зарычнэ на карце Украіны ±
Зарычнэ (Ровенская вобласць) (Украіна)
Зарычнэ (Ровенская вобласць)
Зарычнэ (Ровенская вобласць) (Ровенская вобласць)
Зарычнэ (Ровенская вобласць)

Зарычнэ[1] (укр.: Зарічне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Стыр, цэнтр Зарычнэнскага раёна.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на левым беразе ракі Стыр, за 190 км ад абласнога цэнтра і за 65 км ад чыгуначнай станцыі Дубровыця на лініі СарныЛунінец. Адлегласць да Кіева складае прыкладна 400 км.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы, дзе мінскаму купцу Церашковічу дазвалялася весці «гандаль вадой і сушай» без дадатковых падаткаў і збораў, змешчана ў адпаведнай грамаце вялікага князя Казіміра і датуецца 1480 г. З 1545 г. мястэчка знаходзілася ва ўласнасці каралевы Боны Сфорцы. У адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 г. паселішча увайшло ў склад Пінскага павету Берасцейскага ваяводства. У XVI ст. яно перайшло да князёў Збаражскіх, пазней — да Нелюбовічаў. У 1561—1566 гг. тут было 6 дымоў і 20 будынкаў.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай паселішча ўвайшло ў склад Расійскай імперыі і адносілася да Пінскага павета Мінскай губерні. У 1802 г. расійскі цар падараваў мястэчка генералу Мікалаю Рэпніну-Валконскаму, які неўзабаве прадаў яго. У 1819 г. уласнік мястэчка Філацьеў звярнуўся ў суд з мэтай спагнаць з тутэйшых мяшчанаў (28 двароў) грошы за карыстанне зямлёй. У адпаведнасці з судовым выракам, у 1821 г. мясцовых жыхароў прымусова перасялілі ў Пінск (19 чалавек), Нобель (17 чал.), Гарадную (25 чал.) і Лагішын (15 чал.), а ўсю рухомую маёмасць, якая ім належала, прадалі. Аднак неўзабаве яны вярнуліся ў мястэчка. На 1859 г. у мястэчку налічвалася 40 двароў, а паводле перапісу 1897 г. — ужо 108 двароў, царква, сінагога, некалькі млыноў і вінакурня.

У 1917 г. Украінская Народная Рэспубліка дэкларавала свае прэтэнзіі на Пінскі павет, у тым ліку на Зарычнэ. 25 сакавіка 1918 г. гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 г. бальшавікі Пінскі павет уключылі ў склад Беларускай ССР. Па выніках савецка-польскай вайны ў 1921 г. паселішча ўвайшло ў склад Польскай Рэспублікі і адносілася да Пінскага павета Палескага ваяводства. У 1939 г. пасля падзелу Польшчы паміж Германіяй і СССР мястэчка было перададзена ў склад УССР, дзе з 1940 г. яно стала раённым цэнтрам.

Зноскі