Перайсці да зместу

Клэсіў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Клэсіў
укр.: Клесів
51°19′03″ пн. ш. 26°53′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Ровенская вобласць
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1902
Першая згадка 1902
ПГТ з 1940
Плошча 6,84 км²
Вышыня цэнтра 157 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 10000 чалавек (2018)
Шчыльнасць 664 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3655
Паштовы індэкс 34550
КААТУУ 5625455400
w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7…
Паказаць/схаваць карты
Клэсіў (Украіна)
Клэсіў
Клэсіў

Клэсіў[1] (укр.: Клесів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Сарнэнскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Сарны - Корастэнь. Буйны цэнтр здабычы бурштыну. Размешчаны за 20 км ад райцэнтра і за 250 км ад Кіева.

Заснавана ў пачатку XX ст., калі была пабудавана чыгунка Кіеў - Сарны - Ковель. У 1902 г. у некалькіх кіламетрах ад вёскі Клесава была пабудавана чыгуначная станцыя, якая атрымала такую самую назву. Пасля каля станцыі вырас невялікі пасёлак, які стаў называцца Клесавым. У 1906 г. каля станцыі Клесіў налічвалася 12 дамоў, пражывала 73 чалавека. У 1909 г. у паселішчы ўжо налічвалася 15 дамоў і 120 жыхароў. У гэты перыяд вакол пасёлка разгарнуліся распрацоўкі лясоў і граніта. У той жа час Упраўленне Палескіх чыгунак пабудавала лесапільны завод. У 1909 г. было адкрыта аднакласнае вучылішча, якое наведвалі 65 вучняў. З пачаткам Першай сусветнай вайны многіх жыхароў мабілізавалі ў царскую армію. Амаль спыніліся працы на кар'ерах.

У студзені 1918 г. войскі бальшавікоў выбілі з пасёлка войскі УНР. Аднак ужо ў лютым 1918 г. пасёлак занялі войскі Украінскай дзяржавы. 8 снежня 1918 г. была другі раз усталяваная савецкая ўлада. Аднак у канцы снежня 1918 г. пасёлак зноў апынуўся ў складзе УНР. 7 лютага 1919 г. войска бальшавікоў зноў авалодалі пасёлкам. У першай палове сакавіка 1919 г. пасёлак вызвалены войскамі УНР. У сярэдзіне жніўня 1919 г. Чырвоная Армія вяла абарончыя баі з польскімі войскамі і затым адышла. Жорсткія баі ў пасёлку разгарнуліся летам 1920 г. У першай палове верасня 1920 г. пад ціскам польскіх сіл часткі Чырвонай арміі пакінулі пасёлак. Па Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 г. пасёлак адышоў да Польшчы. Клэсіў стаў цэнтрам гміны Сарненского павета Палескага ваяводства.