Перайсці да зместу

Квасыліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Квасыліў
укр.: Квасилів
50°33′25″ пн. ш. 26°16′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Ровенская вобласць
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1445
ПГТ з 1959
Плошча 4,46 км²
Вышыня цэнтра 190 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 8500 чалавек (2018)
Шчыльнасць 1820 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-362
Паштовы індэкс 35350
КААТУУ 5624655300
w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7…
Паказаць/схаваць карты


Квасыліў (Украіна)
Квасыліў
Квасыліў


Мапа

Квасыліў[1] (укр.: Квасилів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Роўна - Здалбуніў.

Першае пісьмовае згадванне ў гістарычных крыніцах аб паселішчы з такой назвай адносіцца да 1445 г. 26 мая 1460 г. "Ванка з Квасыліва", холмскі кашталян, згадваецца ў кнігах Галіцкага суда. У 1470 г. "Ванка Скердзеевіч, сын Джусы з Квасыліва", прадаў усю сваю спадчыну князю Сямёну Збаражскаму. У 1603 г. Квалысіў згадваецца як вёска, "прыналежная да Роўна" - уласнасць князёў Астрожскіх. У 1870 г. князі Жыгімонт і Карл Радзівілы вырашылі прадаць маёнтак Квасыліў непадалёк Роўна за 36 тыс. рублёў. Велічыня маёнтка на той час складала 1897 моргаў. У 1869-1870 гг. тут з'явіліся чэшскія пасяленні. У гэты час цяперашні пасёлак меў статус хутара пры тракце Крэменец - Здалбуніў - Роўна, тады ж арандатары маёнтка пабудавалі панскі дом.

У XIX ст. Квасыліў з'яўляўся вёскай Ровенскай воласці Ровенскага павета Валынскай губерні Расійскай імперыі. У лютым 1918 г. паселішча акупавалі аўстра-нямецкія войскі, якія заставаліся тут да лістапада 1918 г. У далейшым, паселішча апынулася ў зоне баявых дзеянняў. Пасля заканчэння савецка-польскай вайны ў адпаведнасці з Рыжскай мірнай дамовай у 1921-1939 гг. Квасыліў знаходзіўся ў складзе Валынскага ваяводства міжваеннай Польшчы, у верасні 1939 г. ён ўвайшоў у склад УССР.