Гошча (Украіна)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Гошча | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Гоща | |||||
|
|||||
| 50°35′55″ пн. ш. 26°40′31″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Ровенская вобласць | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1152 | ||||
| ПГТ з | 1959 | ||||
| Вышыня цэнтра | 192 ± 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 5000 чалавек (2024) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3650 | ||||
| Паштовы індэкс | 35400 | ||||
| КААТУУ | 5621255100 | ||||
| gska2.rada.gov.ua/pls/z7… | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Гошча[1] (укр.: Гоща) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Гарынь, цэнтр Гошчанскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка ў летапісах аб Гошчы датуецца 1152 г. У сярэднявеччы вялікія князі літоўскія падарылі зямлю на рацэ Гарынь, паміж Корцам і Астрогам, ахрышчанаму былому мусульманіну Мурзе-Кірдзей-Хану.
Гоща набыла статус горада ў XVI ст. з атрыманнем магдэбургскага права. Валодалі Гошчай сем'і Кірдзеяў-Гойскіх. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. у паўночнай частцы горада прасочваліся валы і рэшткі старога замка. Па некаторых сведчаннях, тут, у школе, у 1600-я гг. вучыўся Лжэдзмітрый I.
У XVII ст. Гошча належала князям Саламірэцкім. У прыватнасці, княгіня Рэгіна Саламярэцкая выступіла заснавальнікам і мецэнатам Міхайлаўскага манастыра, з умовай адкрыцця пры манастыры школы. У 1639 г. да мястэчка перанесена школа-філіял Кіева-Магілянскага калегіума з Вінніцы (перад тым, у першай палове ХVII ст., у горадзе дзейнічала арыянская навучальная ўстанова). Выкладанне ў такіх філіялах (такая ж установа мелася і ў Крэменцы) адбывалася па праграме кіеўскай установы.
У Саламірэцкіх Гощу купляе ваявода Адам Кісель. Падчас паўстання Хмяльніцкага А. Кісель даволі часта пражываў тут. Са свайго маёнтка ў Гошчы А. Кісель вёў перамовы з Багданам Хмяльніцкім ў канцы вясны - пачатку лета 1648 г. Лісты ён пасылаў з дапамогай манахаў Гашчанскага мужчынскага манастыра, пераважна праз Пятронія Ласка. Удава А. Кісяля Анастасія прадала маёнтак гетману Паўлу Цяцеры.
У 1775 г. мястэчкам валодалі Ленкевічы, у канцы XVIII ст. імі быў закладзены парк, які пасля стаў упрыгожваннем горада і быў аднесены да дзесяці самых цікавых паркаў Украіны. У XIX ст. уладальнікамі былі Валеўскі, якія ў Гошчы мелі адну з найбуйнейшых аўчарань на Валыні (каля 3 тыс. авечак), а таксама стайні на 300 коней.
Да 17 верасня 1939 г. горад належаў да Ровенскага павета Валынскага ваяводства. Тут размяшчаўся ахоўны памежны батальён "Гошча".
4 ліпеня 1941 г. гітлераўцы захапілі Гошчу і навакольныя вёскі. Маючы агентурныя звесткі польскай тайнай паліцыі яны пачалі знішчаць актывістаў камуністычнага падполля і ўкраінскіх нацыяналістаў. У чэрвені 1942 г. створана група мсціўцаў на чале з Іванам Куткоўцам. Адначасова з гэтым падраздзяленнем у раёне дзейнічала разгалінаваная сетка ўкраінскіх паўстанцаў. У сёлах, на хутарах, лясах неслі варту воіны УПА. 20 мая 1942 г. нацысты у мястэчку расстралялі 670 яўрэяў.
У 1959 г. Гошча набыла статус пасёлка гарадскога тыпу. 25 лістапада 2018 г. у Гошчы асвячоны храм ПЦУ у гонар свяціцеля Васіля Вялікага.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

