Міні-ГЭС «Алешына»
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Міні-ГЭС «Алешына» | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вадаём | Галбіца[1] |
Арганізацыя, якая эксплуатуе | Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат[d] |
Электрычная магутнасць, МВт | 200 кВт |
Міні-ГЭС «Алешына», Варапаеўская ГЭС — міні-гідраэлектрастанцыя, размешчаная на рацэ Заражанка Пастаўскага раёна. Назва прынята ад былога фальварка Алешына, які знаходзіўся па абодва бакі плаціны. Пабудавана ў 1959 годзе з вызначанай магутнасцю 155 кВт. Напор 7,4 м.
З-за нерэнтабельнасці была закансервавана. Уведзена пасля аднаўлення 01.05.2001 года з вызначанай магутнасцю 200 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі 1710 тыс. кВт/гадз.
Знаходзіцца на балансе ААТ «Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат»[2].
У 2014—2015 гадах планавалася рэканструкцыя з павелічэннем магутнасці да 225 кВт.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
- ↑ Мець міні-ГЭС – вельмі выгадная справа // СБ Беларусь сегодня