Рачунская ГЭС

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рачунская ГЭС
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Рака

Ашмянка

Год пачатку будаўніцтва

1958

Гады ўводу агрэгатаў

1959, 2004

Асноўныя характарыстыкі
Гадавая выпрацоўка электра­энергіі, млн  кВт⋅г

1,5 млн кВт*г

Разнавіднасць электрастанцыі

плацінная

Электрычная магутнасць, МВт

300кВт

На карце
Рачунская ГЭС (Беларусь)
Рачунская ГЭС
Рачунская ГЭС

Рачунская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя. Размешчана на рацэ Ашмянка (36 км ад вусця), за 13 км на паўночны захад ад горада Смаргонь, каля вёскі Рачуны. Уведзена ў эксплуатацыю ў 1959. Перапыніла выпрацоўку электраэнергіі ў пач. 1970-х гг. і была закінута. Раканструявана і зноў уведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 г. Вызначаная магутнасць 300 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергii ~1,5 млн КВт*гадзiн. Вадасховішча выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі.

Рэканструкцыя пачалася ў 1999, былі адрэмантаваныя турбіны і напраўляўючыя апараты, цалкам разабрана абсталяванне і заменены з'амартызаваныя часткі. Усталяваныя новыя генератары. Работы выконвала НВТАА «Малая энергетыка» і «Гроднаэнерга». Уведезена ў эксплуатацыю 5.2.2001 г. з вызначанай магутнасцю 200 кВт. У 2004 дадаткова ўсталяваная турбіна вытворчасці «Прамысловы саюз-Энергія» тыпу ГЭУ-100 (вызначанай магутнасцю 100 кВт).

Плошча вадасховішча 1,5 км², найбольшая глыбіня 4,7 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. С. 42-45.
  • В Гродненской области введена в эксплуатацию Рачунская ГЭС // Интерфакс-Запад. 2001, 5 февр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]