Шклоўская ГЭС
Выгляд
Шклоўская ГЭС — планаваная гідраэлектрастанцыя на рацэ Дняпро насупраць вёскі Нізоўцы Шклоўскага раёна ў пяці кіламетрах паўночней Шклова. Усталяваная магутнасць 4,9 МВт.[1].
Будаўніцтва ГЭС абыдзецца ў 28 млн долараў ЗША. ГЭС прапануецца пабудаваць у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства па схеме «ВОС»(будаванне-эксплуатацыя-перадача).[2].
Плануецца пабудаваць земляную плаціну. Плошча вадасховішча складзе 443 гектары. Плаціна дазволіць рэгуляваць узровень вады ў Дняпры падчас вясновых паводак. Пасля ўзвядзення плаціны, узровень вады ў Дняпры павялічыцца да самой Оршы. Ад Оршы да Шклова рака Дняпро стане прыдатнай для суднаходства. Агадана будаванне шлюзаў для пропуску суднаў праз плаціны.
Зноскі
- ↑ Могилевская ГЭС ищет инвестора
- ↑ Водный киловатт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018. Праверана 15 студзеня 2018.