Перайсці да зместу

Наваельнянская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наваельнянская ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Моўчадзь
Наваельнянская ГЭС (Беларусь)
Наваельнянская ГЭС

Наваельнянская ГЭС або Навасёлкаўская ГЭСмалая гідраэлектрастанцыя на рацэ Моўчадзі каля Наваельні і Навасёлак Гродзенскай вобласці. Вызначаная магутнасць 220 кВт. Адрас — вуліца Дзятлаўская, 23.

Пабудавана ў 1953 годзе на паўночны захад ад Наваельні, плаціна ўтварыла Наваельнянскае вадасховішча. Вызначаная магутнасць 240 кВт. Спынена як нерэнтабельная і закрыта ў 1972 годзе.

У 1989 годзе будынак ГЭС і вадасховішча перададзены кааператыву «Спектр» і калектыўнаму прадпрыемству «Пасум». У вясну 1993 года падчас паводкі плаціну прарвала, вадасховішча амаль цалкам сцякло. У 1997 годзе рэшткі будынка ГЭС і гідратэхнічных збудаванняў перададзены на баланс «Гроднаэнерга».

У 1999 годзе пачалося праектавання аднаўлення станцыі. Створана вадасховішча плошчай 50 га. Адноўлены дзве турбіны 1950-х гадоў. Усталяваны два новыя генератары па 110 кВт. Работы здзяйснялі РУП «Гроднаэнерга» і ТАА «Малая энергетыка».

Уведзена ў эксплуатацыю ў 2002 годзе, першы ток дала 28 чэрвеня 2002 года. Вызначаная магутнасць 220 кВт. Разлічаная штогадовая выпрацоўка электрычнасці — 1 млн кВт*г.

На вадасховішчы створана зона адпачынку.

У 2006 годзе для пераводу ГЭС у аўтаматызаваны рэжым неабходна было замяніць кандэнсатарныя батарэі з намінальным напружаннем 400 В на 630 В, усталяваць АВР і змяніць састарэлыя масленыя выключальнікі вакуумнымі на РП-10 кВ «Навасёлкі», да якога падключана ГЭС, каб абараніць ад пашкоджанняў генератары і турбіны пры знікненні напружання на ГЭС і неспрацоўванні абечкаў накіравальнага апарата. Таксама было неабходна прадугледзіць неадкладнае аўтаматычнае закрыццё шахт турбін затворамі, вырабіць і ўсталяваць аўтаматычныя тармазы для спынення генератараў у аварыйных рэжымах, усталяваць датчыкі ціску на смеццеўтрымальных сетках, для кантролю іх забруджвання ўсталяваць датчыкі ўзроўню вады, кантролю нагрэву кантактных злучэнняў на аўтаматах і кантактарах уводаў, кантролю нагрэву падшыпнікаў генератараў, кантролю біцця валоў генератараў і турбін. Падобныя патрэбы склалася тым часам і на іншых ГЭС у Беларусі.

  • Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. — С. 42-45.