ГЭС гідравузла № 1 Дубой
ГЭС гідравузла № 1 Дубой | |
---|---|
Краіна | |
Вадаём | Піна |
Электрычная магутнасць, МВт | 330 кВт |
ГЭС «Дубае» гідравузла № 1 «Дубае» Дняпроўска-Бугскага каналу — малая гідраэлектрастанцыя. Вызначаная магутнасць 330 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергii 1380 тыс. кВт*гадзiн.
Праект рэканструкцыі суднаходнага шлюзу «Дубае» і пабудовы на яго ніжняй галаве малай ГЭС распрацаваны ў 2006 адмыслоўцамі РУЭБП «Днепра-Бугскі водны шлях». ГЭС пабудаваная на месцы старога шлюзу. У склад збудаванняў ГЭС на гідравузле «Дубае» уваходзяць вадазабор, падводзячы і адводзячы вадаводы, будынак станцыі, вадавыпуск і адводзячы канал. Паводле праекту на ГЭС усталяваны тры ГЭУ, вызначанай магутнасцю 110 кВт кожная, вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз — Энергія», абсталяваныя сухімі генератарамі. Будынак ГЭС — невялікая пабудова напаўзаглыбленнага тыпу з цяжкага бетону. Уведзеная ў эксплуатацію ў 29 жніўня 2008 года. Кошт ГЭС склаў ~2 млрд бел.руб. (сакав. 2007), тэрмін акупнасці — 6-8 гадоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Малая ГЭС «Дубой» — дальше будут другие: (По информации Управления морского и речного транспорта Минтранса) // Транспортный вестник. 2008 окт. 3.