Сакоўшчынская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сакоўшчынская ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Заходняя Бярэзіна
Электрычная магутнасць, МВт 225 кВт
Сакоўшчынская ГЭС (Беларусь)
Сакоўшчынская ГЭС

Сакоўшчынская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Валожынскім раёне на рацэ Заходняя Бярэзіна каля вёскі Сакаўшчына. Першапачаткова пабудаваная вызначаная магутнасцю 120 кВт, пасля закінутая. Адноўленая на плаціне, якая захавалася, і ўведзеная ў эксплуатацыю ў 2008 годзе з вызначанай магутнасцю 225 кВт[1].

Рэканструкцыя пачалася ў красавіку 2007 года. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі 990 тыс. кВт*гадзін. Агульны кошт ГЭС склаў 1,1 млрд бел.руб., у т.л. 600 млн каштавалі турбіны (пач. 2008). Усталяваныя тры турбіны ГЭУ-75 вытворчасці ААТ «Прамысловы саюз — Энергія» вызначанай магутнасць 75 кВт кожная[2]. Будаўніцтва ажыццяўлялася за кошт абласнога бюджэту і ўласных сродкаў «Мінскмеліявадгаса», набыццё абсталявання — за кошт інавацыйных фондаў Міністэрства энергетыкі і Мінскага абласнога ўпраўлення па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.[1][3]

Зноскі

  1. а б Саковщинскую малую ГЭС в…
  2. Афіцыйная старонка…
  3. Король Н. Без патетики…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Король Н. Без патетики о малой энергетике // Рэспубліка № 68(4491). 2008, 10 апр.
  • Афіцыйная старонка ААТ «Прамысловы саюз — Энергія»
  • Саковщинскую малую ГЭС в Воложинском районе планируется ввести в эксплуатацию в июле текущего года // Миноблисполком: Новости. 2008, 18 июня.