ГЭС Дружба народаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ГЭС Дружба народаў
ГЭС «Дружба народаў».
ГЭС «Дружба народаў».
Краіна
Вадаём Прорва, Возера Ставок і Возера Аболе
Год пачатку будаўніцтва 1952
Гады ўводу агрэгатаў 1953
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 0,3
ГЭС Дружба народаў (Беларусь)
ГЭС Дружба народаў

ГЭС «Дружба народаў», Дрысвяцкая ГЭС — колішняя малая гідраэлектрастанцыя ў Браслаўскім раёне. Размешчана на рацэ Прорве паміж азёрамі Ставок і Аболе. Вызначаная магутнасць 300 кВт.

У Дрысвятах 21 лістапада 1951 года адбыўся сход прадстаўнікоў трох суседніх калгасаў, з БССР (імя Молатава Відзаўскага раёна), з ЛітССР (імя Міцкевіча Дукштаскага раёна) і з ЛатССР (імя Свярдлова Грыўскага раёна), на якім было прынята рашэнне аб будаўніцтве супольнай міжкалгаснай ГЭС. Урачыстая закладка «першага каменя» ГЭС «Дружба народаў» адбылася 8 чэрвеня 1953 года ў прысутнасці каля 3-х тысяч чалавек. Летам 1952 года на будоўлі працавала 100 чалавек у тры змены. Быў узведезны будынак ГЭС, земляная плаціна, некалькі каналаў, лінія электраперадач. Дзяржкамісія прыняла ГЭС 13 ліпеня 1953 года і станцыя дала першы ток. Урачыстае адкрыццё ГЭС «Дружба народаў» адбылося 19 ліпеня 1953 года ў прысутнасці 20 тыс. чалавек і ўрадавых дэлегацый трох рэспублік. ГЭС на той час стала найважнейшым народнагаспадарчым аб’ектам на Браслаўшчыне. Перад будынкам ГЭС быў адкрыты бронзаны помнік І. В. Сталіну, аднак хутка пасля яго смерці помнік быў дэмантаваны.

Закладка, ход будаўніцтва і ўрачысты пуск ў эксплуатацыю асвятляўся савецкімі СМІ — ад раённых газет да цэнтральнай «Праўды», а таксама ў газетах некаторых сацыялістычных краін. Будоўлі прысвячаліся вершы, паэмы, кінастужкі, нават аперэта (раман «Калі зліваюцца рэкі» Пятруся Броўкі, эпічная «Братская поэма» Э. Межэлайціса, аперэта «В краю голубых озёр» А. Жылінскіс, опера «Свет и тени» Г. М. Вагнера, вершы А. Астрэйкі і А. Русака). Дрысвяты планавалася зрабіць узорнай вёскай. Цяпер ГЭС «Дружба народаў» захоўваецца ў закансерваваным стане.

Гідратэхнічныя збудаванні ГЭС «Дружба народаў» рэгулююць узровень возера Дрысвяты, які мае значэнне для бяспечнай эксплуатацыі Ігналінскай АЭС, таму эксплуатацыя ГЭС «Дружба народаў» або карыстанне яе гідратэхнічнымі збудаваннямі ўрэгуляваны адмысловым Пагадненнем паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Да жыцця новага, савецкага // Памяць: Браслаўскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч і інш. — Мн., 1998. — С. 545—598;
  • Кузняцоў, С. На скрыжаванні трох граніц (пач., заканч.) // Звязда, № 187—188 (25519-25520). 2005, 27-28 верасн.
  • Пастанова КМ РБ ад 21.9.1995 № 520 «Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Літоўскай Рэспублікі аб „Аб’екце 500“ і ГЭС „Дружба народаў“».