Перайсці да зместу

Янаўская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янаўская ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Лоша
Янаўская ГЭС (Беларусь)
Янаўская ГЭС

Янаўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., размешчаная на рацэ Лошы. Пабудаваная ў 1954[1] як міжкалгасная, забяспечвала электрычнасцю гарадскі пасёлак і прылеглыя вёскі. Закінутая ў канцы 1950-х. Адноўленая ў 1997, адпаведна Праграме малай энергетыкі РБ, з вызначанай магутнасцю 160 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі адпавядае патрэбам сярэдняга СВК.

Усталяваныя дзве эксперыментальныя капсульныя гідраэнергетычныя ўстаноўкі — ГЭУ-60 (60 кВт) і ГЭУ-100 (100 кВт), вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз — Энергія» (Гродна). На ГЭУ-60 для павелічэння надзейнасці быў павялічаны зазор паміж ротарам і статарам. ГЭУ-100 таксама была мадэрнізаваная, генератар шляхам усталёўкі рэдуктара быў вынесены з воднага струменя. Падчас рэканструкцыі ГЭС таксама добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, на вадасховішчы абсталяваны пляж і станцыя па пракаце лодак.

Зноскі

  1. Энергия высокого напряжения…
  • Афіцыйная старонка ТАА «Прамысловы саюз — Энергія»;
  • Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. С. 42-45;
  • Новицкая Л. Лучшее место на земле // Рэспубліка № 69(4492). 2008, 11 апр.;
  • Энергия высокого напряжения // Официальный сайт Островецкого РИК: Новости региона. 2009, 14 студз.