Міхаіл Міхайлавіч Інькоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. М. Інькоў)
Міхаіл Міхайлавіч Інькоў
Дата нараджэння 21 сакавіка 1954(1954-03-21) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар, архітэктар
Месца працы
Вучоба
Член у

Міхаіл Міхайлавіч Інькоў (нар. 21 сакавіка 1954, г. п. Зэльва, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар і архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура»[1].

У 19771978 гадах працаваў дызайнерам ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце тэхнічнай эстэтыкі. У 19781982 гадах загадчык аддзела «Усходняя Беларусь» у групе па стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, у 1982—1984 гадах — архітэктар у навукова-даследчым праектным бюро Міністэрства культуры БССР. З 1984 года выкладаў у студыі «Скульптура» Дома піянераў і школьнікаў Фрунзенскага раёна г. Мінска[1].

У 19841988 гадах вучыўся ў прыватнай мастацкай студыі Алега Вікенцьевіча Луцэвіча, у 19881994 — у Беларускай акадэміі мастацтваў на аддзяленні «Скульптура» мастацкага факультэта ў А. Арцімовіча[1][2]. На дыпломную працу, помнік святой Соф’і Слуцкай, Інькова блаславіў мітрапаліт Філарэт. Гэта была першая дыпломная праца ў Акадэміі на рэлігійную тэматыку, Інькову прапаноўвалі абараняцца нядаўна адкрытым манументам Кірылу Тураўскаму, бо сярод выкладчыкаў былі камуністы. Але Інькоў настаяў на сваім, атрымаўшы на экзамены тройку. Камісія палічыла, што мастак не мусіць ісці на павадку ў царкве, і не ацаніла дэкаратыўнасць працы[3].

3 1989 года ўдзельнік мастацкіх выставак. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[2].

Пасля трагедыі на Нямізе 30 мая 1999 года, у якой загінула ягоная 15-гадовая дачкая Марыя, секцыя скульптараў Саюза мастакоў Беларусі аднагалосна прагаласавалі за тое, каб Інькоў стварыў помнік загінулым. Але ў выніку помнік стварыў тагачасны старшыня Саюза мастакоў, скульптар Г. Буралкін, у суаўтарстве з архітэктарамі Святланай Барысовіч, Людмілай Жлоба, А. Чадовічам. Інькоў застаўся пакрыўджаным на скульптара і вельмі незадаволеным мемарыялам[3]:

" Тое, што атрымалася, інакш як халтурай назваць не магу. Такія рэчы за два тыдні не робяцца. Калі я ўбачыў гэтыя ружы, быў проста ў шоку. Пасля гэтага я рукі аўтару памятнага знака не падаў. Ён апраўдваўся, што трэба было тэрмінова рабіць замову. Я спытаў, чаму ён не звярнуўся да мяне. Калегі прапанавалі розныя ідэі. Адна з іх — паставіць на месцы трагедыі каплічку… "

Жыве ў Мінску[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры[2].

Аўтар помнікаў Святому Кірылу Тураўскаму ў Тураве (1993, у сааўтарстве з архітэктарам М. І. Лук’янчыкам), лётчыку А. Гараўцу ў Віцебску (1995, у сааўтарстве са скульптарам А. Я. Арцімовічам і архітэктарам В. В. Рыбаковым), княгіні Соф’і Слуцкай у Слуцку (2000, у сааўтарстве з архітэктарам М. І. Лук’янчыкам), мемарыяла ахвярам трагедыі на Нямізе (2000, у сааўтарстве з архітэктарамі Людмілай Жлоба, Святланай Барысовіч, Генадзем Лаўрэцкім[4]), помніка трагічна загінулым на Нямізе 30 мая 1999 года на Кальварыйскіх могілках у Мінску (2001, у сааўтарстве з архітэктарам М. І. Лук’янчыкам), помніка паэтэсе Ларысе Геніюш у Старых Дарогах (2001) і ў Зэльве (2003), мемарыяльнай стэлы воінам і партызанам на Вайсковых могілках Мінска (2005, у сааўтарстве з архітэктарамі Г. А. Аксёнавай і В. Пачачуевым), паклоннага крыжа «1000-годдзе Тураўскай епархіі» ў Тураве (2005), бюстаў Героя Савецкага Саюза М. І. Зіньковіча і іншых на Алеі герояў (2008, у сааўтарстве з архітэктарам Г. А. Лаўрэцкім); памятных знакаў воінам-інтэрнацыяналістам (2008) у Касцюковічах, у гонар 430-годдзя Астрожской Бібліі ў в. Тарасава Мінскага раёна, протапрэсвітару Віталю Баравому ў аграгарадку Параф’янава Докшыцкага раёна (2016)[5], Канстанціну Астрожскаму ў Тураве (у сааўтарстве з архітэктарам М. Сальнікавым[6]), серыя скульптур «Свет кахання» (Мінск)[2].

31 сакавіка 2012 года ў Мінску на тэрыторыі прыходскага храма ў гонар святой благавернай княгіні Сафіі Слуцкай адкрыты зроблены па праекту Міхаіла Інькова другі помнік княгіні Соф’і Слуцкай[2].

Аўтар мемарыяльных дошак Максіму Танку (1999), Алене Мазанік (2002, у сааўтарстве з архітэктарам І. Раўко), І. І. Матусевічу (2005), Аляксандра Папова (2006), Уладзіміру Журу (2008) ў Мінску, князю Канстанціну Астрожскаму ў в. Тарасава Мінскага раёна (2008, сааўтарстве з архітэктарам Г. А. Лаўрэцкім; копія ўстаноўлена ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры), Андрэю Пешчанку, у гонар 400-годдзя заснавання Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску, протапрэсвітару Віталю Баравому ў в. Жыровіцы (2015)[5], Мінскаму гета.

Аўтар надмагільных помнікаў М. Інькову (1995), дачцэ Марыі Іньковай на Кальварыйскіх могілках у Мінску (2001)[5].

Зрабіў праект помніка «Змагарам Слуцкага збройнага чыну 1920 года», які захоўваецца ў музеі Анатоля Белага ў Старых Дарогах[2].

Творы знаходзяцца ў Тураўскім краязнаўчым музеі, Старадарожскім гісторыка-этнаграфічным музеі, Мінскім епархіяльным упраўленні і інш[7].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў у шлюбе з Нінай Сцяпанаўнай Іньковай, іх дачка Марыя ва ўзросце 15 гадоў загінула ў цісканіне на Нямізе 30 мая 1999 года[8].

Зноскі