Ваяводы смаленскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Намеснікі смаленскія)

Ваявода смаленскі — дзяржаўная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім.

Намеснікі, старосты[правіць | правіць зыходнік]

Ваяводы[правіць | правіць зыходнік]

Ваяводы смаленскія
Асоба Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Юрый Глябовіч 1508 1514 Адмовіўся ад пасады
Юрый Салагуб 1514 1514 Страціў пасаду пры ўзяцці Смаленска маскавітамі
Пасада смаленскага ваяводы адноўлена на Люблінскім сойме 1569.
Васіль Тышкевіч 1569 1571 Памер
Рыгор Валовіч 1571 1577 Памер
Юрый Осцік 1578 1579 Памер
Філон Кміта 1579 1587 Памер
Ян Валмінскі 1588 1595 Памер
Ян Абрамовіч 1596 1602 Памер
Пётр Дарагастайскі 1605 1611 Памер
У 1613 Смаленскае ваяводства адноўлена
Мікалай Глябовіч 1611 1621 Паступіў на віленскага кашталяна
Андрэй Сапега 1621 1621 Памер
Міхал Друцкі-Сакалінскі 1621 1622 Памер
Ян Корсак 1625 1625 Не паспеў атрымаць пасаду
Аляксандр Гасеўскі 1625 1639 Адначасова польны пісар літоўскі (з 1630). Памер
Крыштаф Гасеўскі 1639 1643 Памер
Юрый Кароль Глябовіч 1643 1653 Паступіў на жамойцкага старосту
Піліп Казімір Абуховіч 1653 1656 Памер
У 1654 Смаленск канчаткова адышоў да Расіі, і пасада стала намінальнай
Адам Мацей Саковіч 1658 1662 Памер
Міхал Казімір Пац 1663 1667 Адначасова польны гетман літоўскі. Паступіў на віленскага кашталяна
і вялікага гетмана літоўскага
Рыгор Казімір Падбярэзскі 1667 1677 Памер
Крыштаф Есьман 1677 1687 Памер
Стэфан Канстанцін Пясочынскі 1687 1691 Памер
Адам Тарла 1691 1710 Памер
Ян Кос 1710 1712 Памер
Аляксандр Ян Патоцкі 1712 1714 Памер
Францішак Цэтнер 1714 1732 Памер
Міхал Здзіслаў Замойскі 1732 1735 Памер
Станіслаў Патоцкі 1732 1744 Паступіў на кіеўскага ваяводу
Пётр Павел Сапега 1744 1771 Памер
Юзаф Сасноўскі 1771 1775 Паступіў на полацкага ваяводу і
польнага гетмана літоўскага
Юзаф Тышкевіч 1775 1790 Памер
Францішак Ксаверый Сапега 1790 1793 Страціў пасаду пры яе ліквідацыі ў 1793