Юзаф Сасноўскі
Jump to navigation
Jump to search
Юзаф Сасноўскі Józef Sosnowski | ||
![]() | ||
![]() Герб «Налэнч» | ||
| ||
---|---|---|
1781 — 31 снежня 1783 | ||
Папярэднік | Аляксандр Міхал Сапега | |
Пераемнік | Тадэвуш Жаба | |
| ||
1775 — 1780 | ||
Папярэднік | Аляксандр Міхал Сапега | |
Пераемнік | Людвік Тышкевіч | |
Дзейнасць | дыпламат | |
Смерць | 31 снежня 1783 | |
Род | Сасноўскія | |
Бацька | Марцін Сасноўскі | |
Маці | Тэафіла Крушынская | |
Жонка | Тэкля Дэспат-Зяновіч | |
Дзеці | Кацярына, Людвіка | |
Узнагароды |
Юзаф Сасноўскі (? — 31 снежня 1783) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Прадстаўнік шляхецкага роду Сасноўскіх герба «Налэнч», сын Марціна і Тэафілы з Крушынскіх.
Вялікі пісар літоўскі (1754—1764), польны пісар літоўскі (1764—1771), ваявода смаленскі (1771—1775), гетман польны літоўскі (1775—1780), ваявода полацкі (з 1781). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1762) і Святога Станіслава (1765).
Звязаў сваю кар'еру з партыяй Чартарыйскіх, дзякуючы падтрымкі якіх спачатку абіраўся паслом на сойм, пазней — маршалкам элекцыйнага сойму 1764.
Ажаніўся з Тэкляй Дэспат-Зяновіч, з якой меў дачок Кацярыну і Людвіку. Атрымаў вядомасць тым, што адмовіўся даць згоду на шлюб сваёй дачкі з Тадэвушам Касцюшкам (палічыў ягоны род занадта бедным).
Катэгорыі:
- Памерлі 31 снежня
- Памерлі ў 1783 годзе
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Гетманы польныя літоўскія
- Род Сасноўскіх
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы полацкія
- Ваяводы смаленскія
- Пісары польныя літоўскія
- Пісары вялікія літоўскія
- Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
- Канфедэраты Анджэя Макраноўскага
- Старосты берасцейскія