Нафтахімічная прамысловасць Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нафтахімічная прамысловасць Беларусі — галіна прамысловасці Беларусі, якай займаецца вытворчасцю сінтэтычных матэрыялаў і вырабаў пераважна на аснове прадуктаў перапрацоўкі нафты і прыродных гаручых газаў (сінтэтычны каўчук, прадукты асноўнага арганічнага сінтэзу — этылен, прапілен, поліэтылен, паверхнева-актыўныя рэчывы, гумавыя і азбестатэхнічныя вырабы). Спецыялізавана на вытворчасці і рамонце шын, гумава-тэхнічных вырабаў, гумавага абутку і гуманавых вырабаў шырокага ўжытку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адно з першых прадпрыемстваў галіны — Барысаўскі завод гумавых тэхнічных вырабаў «Гуматэхніка» створаны ў 1947 як арцель па выпуску гумавага абутку. З 1949 дае прадукцыю Крычаўскі завод гумавых вырабаў (для аўтатрактарнай прамысловасці, гумавы і спартыўны абутак, клей і інш.), з 1952 — Магілёўскі рэгенератарны завод (пачаў будавацца ў 1949 як завод натуральнага каўчуку; з 1959 выпускаў драблёную гуму і шынны рэгенерат, з 1969 — гумава-тэхнічныя вырабы). У 1952 пабудаваны Бабруйскі завод гумавых тэхнічных вырабаў, з 1965 функцыянце Светлагорскі завод сінтэтычнага валакна, з 1972 — Беларускі шынны камбінат, з 1975 — Брэсцкі завод бытавой хіміі, з 1979 — Баранавіцкі завод бытавой хіміі

Сучысны стан[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшыя прадпрыемствы галіны: Магілёўскае і Гродзенскае ВА «Хімвалакно», Наваполацкі «Палімер», Баранавіцкі і Брэсцкі заводы бытавой хіміі.

Белшына вырабляе больш за 190 тыпапалімераў шын для аўтамабіляў, трактароў, сельгасмашын, 160 тыпапалімераў пастаўляецца на экспарт. У 2002 на экспарт пайшло 60,2 % вырабленай прадукцыі, асноўная частка ў Расію, Кубу, Нідэрланды, Швецыю, Польшчу і інш.

Прадпрыемствы хімічнай і нафтавай прамысловасці маюць паміж сабой шырокую кааперацыю. Напрыклад, параксілол Наваполацкага НПЗ выкарыстоўваецца ў Магілёўскім хімвалакно для вытворчасці лаўсану, бензол — на Гродзенскім Хімвалакно для вытворчасці капралактаму, растваральнікі — на розных лакафарбавых прадпрыемствах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 324. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.