Новы ізраільскі шэкель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Новы шэкель)
1 новы шэкель (NIS, ISO 4217 — ILS)

Новы шэкель (іўр.: שקל חדש — «шэкель хадаш») — поўная назва грашовай адзінкі Ізраіля, якая знаходзіцца ў звароце з 4 верасня 1985 года па сённяшні дзень, змяніла стары шэкель, які з’явіўся на свет 24 лютага 1980 года. Адзін шэкель роўны 100 агораў (адз. л. — іўр. אגורה, агора; мн. л. — іўр. אגורות, агоры).

Новы шэкель мае таксама хаджэнне на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі.

  • Абазначэння валюты: ש"ח (абрэвіятура поўнай назвы валюты «שקל חדש»),
  • NIS (скарачэнне ад англ. New Israeli Sheqel),
  • ILS, згодна са стандартам ISO 4217.
  • Сімвалічнае абазначэнне новага шекеля — ₪, уяўляе сабой перапляценне іўрыцкіх літар ש і ח, з якіх пачынаюцца словы שקל חדש.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]