Павел Андрэевіч Прышывалка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Павел Прышывалка
Поўнае імя Павел Андрэевіч Прышывалка
Нарадзіўся 25 ліпеня 1999(1999-07-25) (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 183 см
Вага 81 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Нумар 31
Клубная кар’ера[* 1]
2016— Беларусь Мінск 6 (-11)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 мая 2021.

Павел Прышывалка (нар. 25 ліпеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Мінск».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Мінск», дзе пачаў займацца футболам у 8 гадоў. З 2016 года пачаў выступаць за дубль «Мінска», на наступны год замацаваўся ў дублі і стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[1]. У 2018 годзе гуляў за клуб у Юніёрскай лізе УЕФА, з 2019 года стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе ў якасці рэзервовага брамніка.

5 верасня 2020 года дэбютаваў у асноўным складзе «Мінска» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 28 лістапада 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:4).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Мінск Беларусь 8 -2
2017 дубль Мінск Беларусь 14 -10
2018 дубль Мінск Беларусь 16 -19
2019 дубль Мінск Беларусь 21 -17
2020 Д1 Мінск Беларусь 1 -4
2021 Д1 Мінск Беларусь

Зноскі