Ілья Сяргеевіч Васілевіч
Поўнае імя | Ілья Сяргеевіч Васілевіч | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 красавіка 2000[1] (20 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 14 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Ілья Васілевіч (нар. 14 красавіка 2000, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у родных Івацэвічах, ва ўзросце 12 гадоў паступіў у пастаўскую акадэмію ПМЦ, пасля далучыўся да мінскай футбольнай школы «Фартуна». Вучыўся ў Акадэміі АБФФ, а ў другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за «Баранавічы». У студзені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Шахцёрам», які пачаў дзейнічаць з красавіка[2]. Выступаў за моладзевую каманду «Шахцёра», да асноўнага складу не прыцягваўся.
У жніўні 2019 года, пакінуўшы «Шахцёр», стаў іграком барысаўскага БАТЭ[3]. У другой палове 2019 года выступаў за дубль барысаўчан, а да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[4].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (2) | Д2 | Баранавічы | ![]() |
9 | 1 |
2019 (2) | дубль | БАТЭ | ![]() |
14 | 6 |
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)