Дзяніс Ігаравіч Лапцеў
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дзяніс Ігаравіч Лапцеў | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 жніўня 1991[1][2][3] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 93 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 51 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Дзяніс Лапцеў (нар. 1 жніўня 1991) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Руха» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У першай палове сезона 2010 гуляў за калінкавіцкую «Вертыкаль», а з сярэдзіны 2010 года выступаў за мазырскую «Славію». У 2011 годзе трывала выхадзіў на замену, а ў сезоне 2012 страціў месца ў аснове.
2013[правіць | правіць зыходнік]
Сезон 2013, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. Але пазней, пасля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні перыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць ачкі, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыран і забіваў у кожным другім матчы. Пасля вяртання ў клуб Рамана Волкава стаў чаргавацца з ім на пазіцыі нападніка, і канец сезона правёў ужо не так упэўнена, а «Славія» выбыла ў Першую лігу. Тым не менш, Дзяніс з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба і адным з найлепшых у чэмпіянаце.
2014[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[4] і кызылардзінскім «Кайсары»[5]. Аднак у выніку ў лютым 2014 года вярнуўся ў «Славію»[6], у складзе якой распачаў сезон 2014 у Першай лізе.
У складзе мазыран стаў асноўнай ударнай сілай. Дапамог «Славіі» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, забіўшы за сезон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі. У канцы сезона цікавасць да нападніка сталі праяўляць мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»[7].
2015[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2015 года прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турцыю[8]. Па выніках збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку. У выніку ў лютым 2015 года Лапцеў далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску[9] і застаўся ў Мазыры на сезон 2015.
У складзе «Славіі» Дзяніс застаўся асноўным нападнікам і ў Вышэйшай лізе. Хутка ён стаў адзначацца галамі і неўзабаве ўзначаліў спіс бамбардзіраў чэмпіянату. У чэрвені цікавасць да Лапцева стаў праяўляць пермскі «Амкар»[10]. Аднак, Дзяніс адмовіўся праходзіць прагляд, і 30 чэрвеня стала вядома аб пераходзе нападніка ў склад клуба расійскай ФНЛ «Тосна»[11][12]. На наступны дзень «Славія» дала дазвол на трансфер, які мусіў адбыцца 5 ліпеня[13][14]. 4 ліпеня 2015 года Дзяніс правёў свой апошні матч за мазырскі клуб, калі «Славія» дома згуляла ўнічыю з гродзенскім «Нёманам» (0:0). Усяго за палову сезона 2015 згуляў 13 матчаў у Вышэйшай лізе і забіў 9 галоў.
5 ліпеня 2015 года, як і чакалася, было афіцыйна абвешчана аб падпісанні Лапцевым кантракта з «Тосна»[15]. Аднак, хутка замацавацца ў аснове новага клуба не здолеў, а ў жніўні атрымаў шасціматчавую дыскваліфікацыю за ўдзел у бойцы[16]. Пасля вяртання на поле 19 кастрычніка адзначыўся першым голам за «Тосна», якім дапамог перамагчы «Балтыку» (3:1).
2016[правіць | правіць зыходнік]
8 лютага 2016 года стала вядома аб вяртанні Лапцева ў «Славію» на правах арэнды[17]. За першую палову сезона 2016 забіў 3 галы ў 15 матчах. У ліпені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Славію» і неўзабаве далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[18]. У другой палове сезона 2016 забіў за «Шахцёр» 6 галоў у чэмпіянаце і дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года быў выкуплены салігорцамі ў «Тосна»[19].
2017[правіць | правіць зыходнік]
У сезоне 2017 быў аднім з асноўных нападнікаў салігарчан, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
2018[правіць | правіць зыходнік]
У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе «Шахцёра». 21 лістапада 2018 года ў матчы ў БАТЭ адзначыўся дублем, чым дапамог салігарчанам атрымаць буйную перамогу 3:0. З 14 галамі ва ўсіх турнірах другі год запар стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[20].
2019—2020[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[21]. Стаў асноўным нападнікам брэсцкага клуба, з 12 галамі ў сезоне 2019 стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і падамог ёй стаць чэмпіёнам Беларусі. Заставаўся асноўным іграком і ў сезоне 2020, адзначыўся 11 галамі ў чэмпіянаце Беларусі.
2021[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[22].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2015 года быў упершыню выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі замест траўмаванага Міхаіла Гардзейчука[23]. 7 чэрвеня дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне таварыскага матча з Расіяй (2:4).
У верасні 2017 года за парушэнне дысцыпліны быў адхілены ад зборнай Беларусі, але ўжо ў лістападзе таго ж года вернуты ў яе склад.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2019
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2019, 2020
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011
Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 (1) | Д3 | Вертыкаль | ![]() |
15 | 6 |
2010 (2) | Д2 | Славія | ![]() |
10 | 1 |
2011 | Д2 | Славія | ![]() |
27 | 4 |
2012 | Д1 | Славія | ![]() |
5 | 1 |
2013 | Д1 | Славія | ![]() |
23 | 9 |
2014 | Д2 | Славія | ![]() |
28 | 23 |
2015 (1) | Д1 | Славія | ![]() |
13 | 9 |
2015/16 (1) | Д2 | Тосна | ![]() |
14 | 1 |
2016 (1) | Д1 | Славія | ![]() |
15 | 3 |
2016 (2) | Д1 | Шахцёр | ![]() |
14 | 6 |
2017 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
29 | 10 |
2018 | Д1 | Шахцёр | ![]() |
26 | 12 |
2019 | Д1 | Дынама | ![]() |
29 | 12 |
2020 | Д1 | Дынама | ![]() |
26 | 11 |
Зноскі
- ↑ Denis Laptev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dzyanis Laptsew // FBref.com
- ↑ Denis Laptev // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Денис Лаптев прибыл в расположение «Шахтера» из Караганды
- ↑ Денис Лаптев отправился на просмотр в "Кайсар"
- ↑ Денис Лаптев вернулся в "Славию"
- ↑ Юрий Пунтус: "Лаптева пригласили на просмотр в "Шахтер"
- ↑ Витус и Лаптев отправились с минским «Динамо» на сбор в Турцию
- ↑ Денис Лаптев присоединится к "Славии" на сборе в Пинске
- ↑ "Амкар" заинтересован в услугах Дениса Лаптева
- ↑ Денис Лаптев подписал контракт с "Тосно"
- ↑ "Прессбол": Лаптев пока еще не заключил соглашения с "Тосно", а лишь согласовал условия личного контракта
- ↑ Мозырская "Славия" дала добро на переход Дениса Лаптева в "Тосно"
- ↑ Денис Лаптев присоединится к "Тосно" 5 июля
- ↑ "Тосно" официально объявил о подписании контракта с Денисом Лаптевым (ФОТО)
- ↑ Россия, ФНЛ. Денис Лаптев дисквалифицирован на 6 матчей за участие в массовой драке
- ↑ Денис Лаптев вернулся в "Славию"
- ↑ Лаптев подписал контракт с «Шахтером»
- ↑ "Шахтер" выкупил у "Тосно" права на Лаптева
- ↑ "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
- ↑ Лаптев стал игроком брестского "Динамо"
- ↑ Денис Лаптев подписал контракт с "Рухом"
- ↑ Денис Лаптев вызван в сборную Беларуси, Гордейчук из-за травмы не поможет национальной команде
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Тосна
- Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы