Аляксей Іванавіч Залескі
| Поўнае імя | Аляксей Іванавіч Залескі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
7 кастрычніка 1994[1] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 74 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 13 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксей Залескі (нар. 7 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Старэйшы брат Аляксея, Андрэй, таксама з’яўляецца футбалістам.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2010 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У сезоне 2011 ужо дэбютаваў у асноўнай камандзе, калі ў двух апошніх турах выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў. У 2012 годзе, аднак, ужо гуляў толькі за дубль.
У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010»[4]. За два гады здолеў замацавацца ў цэнтры абароны бярозаўчан.
У лютым і сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Граніце» і «Слуцку», але не падышоў ніводнаму з клубаў[5][6]. У сакавіку 2015 года зноў трэніраваўся з «Бярозай-2010», аднак у красавіку ўсё ж перайшоў у «Слуцк» на правах арэнды[7]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Слуцка» 3 мая 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Граніта» (1:2). Неўзабаве здолеў замацавацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8].
У лютым 2016 года «Слуцк» дамовіўся з «Дынама» аб падаўжэнні арэнды на сезон 2016[9]. У сезоне 2016 ужо быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У снежні 2016 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[10].
У студзені 2017 года, пакінуўшы сталічны клуб, перайшоў у «Віцебск»[11]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[12], дзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[13] і далучыўся да «Промня» на трывалай аснове. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў у аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», Аляксей трапіў у склад аб’яднанай каманды. Быў асноўным абаронцам магілёўскага клуба, з 5 галамі стаў другім бамбардзірам каманды, аднак па выніках сезона 2019 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2020 года перайшоў у «Мінск»[14], дзе стаў іграком стартавага складу. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2021 года пакінуў «Мінск»[15]. Пазней далучыўся да казахстанскага «Каспія» і ў сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка клуба[16]. Спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[17]. Рэгулярна выхадзіў у стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў Жодзіна[18] і неўзабаве зноў стаў іграком «Каспія»[19]. Пакінуў казахстанскі клуб у ліпені 2023 года[20] і хутка вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[21]. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам да канца сезона 2024[22].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія зборныя розных узростаў. У 2013—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2010 | дубль | Дынама | 3 | 0 | |
| 2011 | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
| 2012 | дубль | Дынама | ? | 5 | |
| 2013 | Д2 | Бяроза-2010 | 20 | 0 | |
| 2014 | Д2 | Бяроза-2010 | 24 | 0 | |
| 2015 | Д1 | Слуцк | 17 | 0 | |
| 2016 | Д1 | Слуцк | 24 | 1 | |
| 2017 | Д1 | Віцебск | 21 | 0 | |
| 2018 (1) | Д1 | Віцебск | 13 | 0 | |
| 2018 (2) | Д1 | Прамень | 13 | 0 | |
| 2019 | Д1 | Дняпро | 26 | 5 | |
| 2020 | Д1 | Мінск | 25 | 0 | |
| 2021 | Д1 | Каспій | 22 | 4 | |
| 2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 27 | 1 | |
| 2023 (1) | Д1 | Каспій | 9 | 2 | |
| 2023 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 12 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksey Zaleskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://betnews.by/player/aleksej-zaleskij-ml-vitebsk-belarus/
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksey_zaleski/
- ↑ Защитник минского «Динамо» Алексей Залеский отдан в аренду «Березе-2010» (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (6 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Тарас Петровский и Алексей Залеский не подошли "Граниту" (руск.). football.by (10 сакавіка 2015). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Шафранович, Залеский и Лапушенко покинули «Слуцк» (руск.)(недаступная спасылка). offside.by (6 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Футбол. Алексей Залеский, Сергей Геращенков и Дмитрий Еременко заключили соглашения со "Слуцком" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Зубович и Залеский расстались со "Слуцком" (руск.). football.by (1 снежня 2015). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ «Слуцк» продлит аренду Залеского (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Павел Демидчик и Алексей Залеский покидают команду (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Слуцка» (30 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2016.
- ↑ Алексей Залеский подписал контракт с "Витебском" (руск.). football.by (16 студзеня 2017). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ "Витебск" отдал Алексея Залеского в аренду "Лучу" (руск.). football.by (18 ліпеня 2018). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ "Витебск" расстался с Алексеем Залеским (руск.). football.by (2 студзеня 2019). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Алексей Залеский стал игроком "Минска" (руск.). football.by (13 студзеня 2020). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Пять игроков покинули «Минск» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Мінска» (28 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2021. Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Алексей Залеский продолжит карьеру в казахстанском "Каспии" (руск.). football.by (1 сакавіка 2021). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Алексей Залеский стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (5 студзеня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Алексей Залеский расстался с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (3 студзеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Алексей Залеский подписал контракт с "Каспием" (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Алексей Залеский покинул "Каспий" (руск.). football.by (4 ліпеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Алексей Залеский вернулся в Жодино (руск.). football.by (7 ліпеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Алексей Залеский пролонгировал соглашение с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (1 снежня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Лідскім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мінску
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Прамень Мінск
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Каспій Актау
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ