Ігар Васілевіч Бурко
Поўнае імя | Ігар Васілевіч Бурко | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 верасня 1988[1][2] (35 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 177 см | |||||||||||||||
Вага | 73 кг[3] | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 5 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Ігар Бурко (нар. 8 верасня 1988) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Навучаўся футболу ў горадзе Беразіно, пасля паступіў у БДУФК. Падчас вучобы выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці за клубы з Беразіно і Клецка.
У пачатку 2010 года разам з іншымі студэнтамі БДУФК быў запрошаны ў клуб Другой лігі «Вігвам» са Смалявічаў.
«Дынама» Брэст[правіць | правіць зыходнік]
Добрае выступленне за смалявіцкі клуб прывяло да інтарэсу з боку брэсцкага «Дынама». Пасля прагляду ўлетку 2010 года падпісаў кантракт з дынамаўцамі. Спачатку выступаў за дубль, але ўжо на наступны сезон стаў адным з асноўных абаронцаў.
У сезонах 2012—2013 быў трывалым правым абаронцам каманды. Нярэдка далучаўся да атак сваёй каманды, за гэтыя два гады набраў 7 пунктаў па сістэме «гол + пас». Значную частку матчаў прапусціў з-за службы ў рэзерве ў арміі.
«Тарпеда-БелАЗ»[правіць | правіць зыходнік]
У снежні 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Стаў асноўным правым абаронцам жодзінцаў, правёў на гэтай пазіцыі ўсе 32 матчы чэмпіянату. У другой палове сезона вызначыўся двума шыкоўнымі галамі, якія прынеслі нічыі з мінскім «Дынама» (27 верасня, 1:1) і БАТЭ (27 кастрычніка, 2:2). Па заканчэнні сезона 2014 стала вядома аб цікавасці да Ігара з боку барысаўскага БАТЭ[5], але ў студзені 2015 года Ігар падоўжыў кантракт з жодзінцамі[6]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным правым абаронцам «аўтазаводцаў», толькі ў маі не гуляў з-за траўмы.
«Шахцёр»[правіць | правіць зыходнік]
У канцы 2015 года цікавасць да Бурко стаў праяўляць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 года ён разам з Аляксандрам Сялявам афіцыйна стаў іграком салігорскага клуба[7]. У сезоне 2016 згуляў ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, дзе, акрамя звыклай пазіцыі правага абаронцы, выкарыстоўваўся таксама ў паўабароне. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[8]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, працягваў выступаць у якасці правага абаронцы ці паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Бурко застанецца ў камандзе на наступны сезон[9].
У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[10]. У верасні 2019 года падоўжыў пагадненне з клубам да канца 2020 года[11]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскую каманду[12].
Вяртанне ў «Тарпеда-БелАЗ»[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[13], дзе стаў іграком асновы. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[14].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15], але тады так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у зборнай 1 чэрвеня 2017 года, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).
У 2018—2019 гадах не гуляў за зборную, а ў лютым 2020 года зноў быў выкліканы ў яе склад на таварыскі матч супраць Узбекістана (1:0), дзе выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2020
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2019
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2019, 2023
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2016
Зноскі
- ↑ Igor Burko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ihar Burko // FBref.com
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/igor_burko/
- ↑ Игорь Бурко перешел в «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ БАТЭ интересуется Игорем Бурко
- ↑ Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой
- ↑ Бурко и Селява продлили контракты с "Шахтером"
- ↑ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
- ↑ Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером"
- ↑ Бурко продлил контракт с "Шахтером" до конца 2020 года
- ↑ Бурко, Архипов и Селява покинули "Шахтер"
- ↑ Бурко сменил "Шахтер" на "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Бурко продлил соглашение с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (6 студзеня 2023). Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ Игорь Бурко, Николай Януш и Александр Сачивко вызваны в сборную Беларуси на матч с Македонией