Партызанская брыгада імя А. Ф. Данукалава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя А. Ф. Данукалава
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 РСФСР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1817 партызан (1.7.1944)
Дыслакацыя
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада імя А. Ф. Данукалавапартызанская брыгада, створаная ў красавіку 1942 года. Да мая 1944 года называлася брыгада «Аляксея». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Касплянскага раёна Смаленскай вобласці, Лёзненскага, Суражскага, Віцебскага, Аршанскага, Багушэўскага, Бешанковіцкага, Ушацкага, Пліскага раёнаў БССР. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1817 партызан, 3 батальёны, 12 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Данукалаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў «Радзіма»[1], «Крэпасць»[2], «Граза ворагам»[3]. У ліпені 1942 года атрад К. В. Зюкава быў вылучаны для арганізацыі новай брыгады, якая ў баях з праціўнікам была рассеяна. У ліпені 1942 года з брыгады быў вылучаны атрад І. І. Уласава (Бліна) (партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь»). У лютым 1943 года атрады «Радзіма» і «Крэпасць» выйшлі ў савецкі тыл і былі расфарміраваны. Атрад «Перамога» быў вернуты ў Смаленскую вобласць (партызанскі полк «Трынаццаць»). У маі 1943 года з брыгады былі вылучаны атрады імя Чапаева, «Граза», «Буравеснік» для арганізацыі Лёзненская партызанскай брыгады. У розны час былі расфарміраваны атрады І. І. Гур'ева, А. С. Гайдукова, імя Сталіна, «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Казбек», іх асабовы склад увайшоў у іншыя атрады брыгады. Усе атрады брыгады ў лютым 1943 года былі аб'яднаны ў тры батальёны. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • 3 батальёны;
  • атрад «Прагрэс» (1-ы);
  • атрад «Смерць ворагам» (4-ы);
  • атрад «Марак» (6-ы);
  • атрад імя Селіваненкі (8-ы)[4];
  • атрад імя Варашылава (10-ы);
  • атрад «Інтэрнацыянал» (12-ы);
  • атрад «Гвардзеец» (13-ы);
  • атрад «Знішчальнік» (14-ы);
  • атрад «Сокал» (15-ы);
  • атрад «Камсамолец» (16-ы);
  • атрад «Мсцівец» (17-ы);
  • атрад «Бальшавік» (20-ы).

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • А. С. Гайдукоў;
  • Я. М. Антоненка;
  • Ф. І. Пласкуноў;
  • І. М. Піменаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны праводзілі дыверсіі на лініях камунікацый, у тым ліку на чыгунках ВіцебскОрша, Віцебск — Смаленск, ПолацкМаладзечна. У ліпені — лістападзе 1942 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Шапурова, Будзянка, Ляшчова Суражскага, Стасева Лёзненскага раёнаў. У снежні 1942 — лютым 1943 гадоў удзельнічалі ў баях з карнікамі, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Жабенцяі, Мельны, Баліна, Мішуткі Суражскага раёна. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў каля вёсак Рубеж, Вадапоева, Вуглы Бешанковіцкага раёна, тройчы нападалі на нямецкі гарнізон у вёсцы Бачэйкава, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі. У красавіку — маі 1944 года ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне брыгада вяла баі з карнікамі на рубяжы вёсак Замошша, Царкавішча, Тартак, Казімірова, Ветча, Лагі, Бушанка Ушацкага раёна. У ноч на 3 мая разам з іншымі брыгадамі прарвала блакаду, разбіла гарнізоны ў вёсках Баяры, Бондары, Ляпейкі, Піскунова, Каменка, Слабада Пліскага раёна. У «рэйкавай вайне» на чыгуначных участках ПадсвіллеКруляўшчына, ЗамасточчаЛычкоўскага, Сасноўка — Замасточча падарвалі больш за 2,9 тысяч рэек. Перад наступленнем Чырвонай Арміі актывізавала баявую дзейнасць на дарогах КублічыБеразіно, Кублічы — Востраў, Кублічы — Круляўшчына.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад. У 1976 годзе ў гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі на чыгуначнай станцыі Выдрэя Лёзненскага раёна, у вёсцы Рабава Віцебскага раёна, у вёсцы Вялікія Дольцы Ушацкага раёна. У 1979 годзе на будынку мемарыяльнага музея А. Ф. Данукалава ў вёсцы Кавалі Лёзненскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1977 годзе ў вёсцы Пагосцішча Лёзненскага раёна пастаўлена стэла.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. арганізаваны ў жніўні 1941 года
  2. арганізаваны ў красавіку 1942 года
  3. арганізаваны ў красавіку 1942 года
  4. створаны ў жніўні 1941 года, да ліпеня 1942 дзейнічаў самастойна, у кастрычніку нададзена імя М. Н. Селіваненкі, які загінуў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]