Персанал (фільм)
Выгляд
| Персанал | |
|---|---|
| польск.: Personel | |
| Жанр | драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кінакампанія | Zespól Filmowy "X"[d] і Тор[d] |
| Працягласць | 66 хв. |
| Краіна | |
| Мова | польская |
| Год | 1975 |
| IMDb | ID 0073532 |
«Персанал» (польск.: Personel) — драматычны тэлефільм, зняты ў 1975 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2].
Апісанне фільма
[правіць | правіць зыходнік]Ромэк, чуллівы і адкрыты малады чалавек захоплены магіяй мастацтва, прыходзіць у оперу працаваць краўцом. Паступова, калі ён сутыкаецца з рэальнасцю за кулісамі — сваркамі, дробнай рэўнасцю, помслівасцю і разбэшчанасцю — яго ілюзіі разбураюцца. Фільм заканчваецца тым, што Ромэк сядзіць перад чыстым аркушам паперы, на якім ён павінен данесці на свайго сябра, калегу-краўца, якога звольнілі праз зламыснасць аднаго з акцёраў[1].
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Юльюш Махульскі — Ромэк Янухта
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]| Кінафестываль / Кінапрэмія | Дата | Прэмія / Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | Сп. |
|---|---|---|---|---|---|
| Кінафестываль Мангейм — Гайдэльберг | 06-11.10.1975 | Гран-пры | «Персанал» | Перамога | [3] |
| Фестываль польскага мастацкага кіно | 1976 | Галоўная ўзнагарода ў катэгорыі тэлевізійных фільмаў | «Персанал» | Перамога | [4] |
| Журналісцкая ўзнагарода ў катэгорыі тэлевізійных фільмаў | Перамога |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 245.
- ↑ Personel (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 12 красавіка 2023.
- ↑ 1975 | IFFMH-Chronik (ням.). Сайт Кінафестывалю Мангейм — Гайдэльберг. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2024. Праверана 23 красавіка 2024.
- ↑ Archiwum | 1976 | Laureaci (польск.). Сайт Фестывалю польскага мастацкага кіно. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2021. Праверана 12 красавіка 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Персанал» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)

- «Персанал» на сайце «FilmPolski.pl»