Спакой (фільм, 1976)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
СпакойM:
польск.: Spokój
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 81 хв.
Краіна
Мова польская
Год 19 верасня 1980[1]
IMDb ID 0075256

«Спакой» (польск.: Spokój) — драматычны тэлефільм, зняты ў 1976 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[3][4]. Прэм’ера фільма адбылася 19 верасня 1980 года[4].

Апісанне фільма[правіць | правіць зыходнік]

Антэк Граляк толькі што выйшаў з турмы. Ён пакідае родны Кракаў і бярэцца за працу на будоўлі ў Сілезіі. Усё, што ён хоча, — гэта простыя рэчы ў жыцці: праца, чыстае месца для сну, што-небудзь паесці, жонка, тэлевізар і спакой. Імкнучыся пазбегнуць канфліктаў, шчаслівы быць жывым і свабодным, ён добразычлівы з калегамі, адкрыты і ўдзячны свайму працадаўцу. Ён знаходзіць дзяўчыну, жэніцца, але канфлікты на працы аказваюцца непазбежнымі. Знікаюць будматэрыялы, а да крадзяжу датычны начальнік Граляка. Думаючы, што ён знайшоў у Граляку патэнцыйнага саўдзельніка, бос прапануе прыцягнуць яго да падпольных здзелак. Сярод будаўнікоў пачынаецца забастоўка. Раздзіраючыся паміж двума бакамі — начальнікам і калегамі — і прагнучы спакою, Граляк прыходзіць на працу. Будаўнікі лічаць, што ён даносчык і збіваюць яго, а ён толькі стогне «Спакой… спакой»[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. http://stopklatka.pl/film/spokoj-1976 Праверана 16 красавіка 2016.
  3. а б Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 247.
  4. а б Spokój (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 12 красавіка 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]