Дэкалог, тры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэкалог, трыM:
польск.: Dekalog, trzy
Жанр драма
Рэжысёр Кшыштаф Кеслёўскі
Прадзюсар Рышард Чуткоўскі
Сцэнарыст Кшыштаф Пясевіч
Кшыштаф Кеслёўскі
У галоўных
ролях
Даніэль Альбрыхскі
Марыя Пакульніс
Аператар Пётр Сабачыньскі
Кампазітар Збігнеў Прайснер
Кінакампанія Польскае тэлебачанне[d]
Працягласць 55 хв.
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Мова польская
Год 1989
Папярэдні фільм Дэкалог, два
Наступны фільм Дэкалог, чатыры
IMDb ID 0094985

«Дэкало́г, тры» (польск.: Dekalog, trzy) — трэцяя частка дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Прэм’ера фільма адбылася 18 мая 1990 года.[1]

Фільм «Дэкалог, тры» адпавядае трэцяй з Дзесяці запаведзяў: «Памятай дзень святы святкаваць».[2]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Трэцяя запаведзь паводле каталіцкай традыцыі: «Памятай дзень святы святкаваць».[2]

Вігілія Божага Нараджэння. Януш (Даніэль Альбрыхскі), кіроўца таксі, пераапранаецца ў Святога Мікалая і прыносіць падарункі сваім дзецям і жонцы. Пазней ён здымае касцюм, і далучаецца да сямейнага святкавання. Пасля Януш з сям’ёй адпраўляецца ў касцёл на святочную імшу. У касцёле ён заўважае Эву (Марыя Пакульніс), з якой у яго тры гады таму быў раман.

Тым жа вечарам Эва прыходзіць да дому Януша і выклікае яго праз дамафон. Яна кажа, што шукае свайго мужа, які знік, і што ёй патрэбна яго дапамога. Януш пакідае дом, патлумачыўшы гэта тым, што нехта скраў яго таксі. Жонка Януша (Джаана Шчэпкоўска) нешта падазрае, і просіць яго не хадзіць. Януш жа адказвае, што таксі — іх адзіны выток даходаў, і сыходзіць. Януш і Эва праводзяць усю ноч разам, ездзячы па горадзе ў пошуках Эвінага мужа. Дарогай яны абмяркоўваюць сваё мінулае і сапраўднае. Януш вельмі хоча вярнуцца дамоў, каб святкаваць з сям’ёй, але Эва ўсімі сродкамі хоча ўтрымаць яго побач з сабой і штораз робіць новыя і новыя захады, каб адшукаць мужа. Яны шукаюць яго ў бальніцах, у выцвярэзніку, на вакзале. У рэшце рэшт Януш пачынае здагадвацца, якую гульню вядзе Эва, але трымае гэта пры сабе.

А сёмай гадзіне раніцы Эва прызнаецца, што яна хлусіла Янушу. Яна даўно развялася з мужам, і ён ужо тры гады жыве са сваёй новай сям’ёй у Кракаве. Эва вымушана праводзіць святы ў адзіноце, назіраючы, як іншыя сем’і святкуюць у любові і спакоі, якіх у яе няма. Эва гаворыць, што гэтай ноччу яна вырашыла згуляць у гульню: калі ёй удасца адарваць Януша ад сям’і і правесці ўсю ноч з ім, то ўсё ў яе жыцці пойдзе на лад. Калі ж не — яна скончыць жыццё самагубствам.

На світанку яны развітваюцца. Януш вяртаецца да сваёй сям’і, а Эва — да сваёй адзіноты. Калі Януш прыходзіць дадому, жонка прачынаецца і пытае ў яго: «Эва?» «Эва», — адказвае Януш. «Зноў будзеш сыходзіць па вечарах?» — пытае жонка. «Не. Не буду», — адказвае Януш.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]


 Акцёр   Персанаж 
Даніэль Альбрыхскі Януш.
Марыя Пакульніс bepl Эва.
Джаана Шчэпкоўска bepl жонка Януша.
Артур Барчыш bepl кіроўца трамвая.
Кшыштаф Кумар bepl урач.
Дарота Сталіньска bepl работніца вакзала, што катаецца на скейтбордзе.
Уладзімеж Мусял bepl работнік выцвярэзніка.
Хенрык Бараноўскі bepl КшыштафДэкалог, адзін»).
Яцэк Калуцкі bepl міліцыянер.

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dekalog (польск.) . Праверана 11 мая 2018.
  2. 2,0 2,1 Агульны катэхізіс (бел.) . Праверана 11 мая 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Joseph G. Kickasola. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-826-41559-2.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]