Пліса (возера, Глыбоцкі раён, каля вёскі Луцк-Мосарскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плі́са
Озеро Плиса - panoramio.jpg
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 147,6[1] м
Даўжыня 1,41 км
Шырыня 1,16 км
Плошча 1,1 км²
Аб’ём 0,01022 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,22 км
Найбольшая глыбіня 32,9 м
Сярэдняя глыбіня 9,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,21 ‰
Празрыстасць 2,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 8,04 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць Плісаўка
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Плі́са (Беларусь)
Плі́са
Плі́са
Плі́са (Віцебская вобласць)
Плі́са
Плі́са
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плі́са — возера ў Беларусі, на мяжы Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца за 18 км на паўночны захад ад горада Глыбокае, у басейне ракі Мнюта, на поўдзень ад вёскі Луцк-Мосарскі.

Плошча паверхні 1,1 км². Найбольшая глыбіня 32,9[2] м. Даўжыня 1,41 км. Найбольшая шырыня 1,16 км. Даўжыня берагавой лініі 4,22 км. Аб’ём вады 10,22 млн м³. Плошча вадазбору 8,04 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 1—5 м спадзістыя, на паўднёвым захадзе стромкія вышынёй 12—13 м, пад хмызняком і валунамі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі завалуненыя, парослыя хмызняком, на паўночным захадзе абразійныя. Дно ўздоўж берагоў пясчана-жвіровае, глыбей — пясчанае (да глыбіні 7 м) і ілістае. Глыбіні да 2 м займаюць каля 17 % плошчы возера. Возера мезатрофнае. Зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 5 м, месцамі адсутнічае.

Выцякае рака Плісаўка.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка і інш.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)
  2. ЭПБ, 1985

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]