Фрэдэрык Джон Робінсан
Фрэдэрык Джон Робінсан Frederick John Robinson | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
31 жніўня 1827 — 21 студзеня 1828 | |||
Манарх | Георг IV | ||
Папярэднік | Джордж Канінг | ||
Пераемнік | Герцаг Велінгтон | ||
Партыя | Торы | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 1 лістапада 1782 | ||
Смерць | 28 студзеня 1859 (76 гадоў) | ||
Бацька | Лорд Грантам | ||
Маці | Lady Mary Yorke[d] | ||
Жонка | Lady Sarah Hobart[d] | ||
Дзеці | George Robinson, 1st Marquess of Ripon[d] і Eleanor Robinson[d] | ||
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] | ||
Фрэдэрык Джон Робінсан, 1-ы віконт Годрык (англ.: Frederick John Robinson, 1st Viscount Goderich; 30 кастрычніка 1782 — 28 студзеня 1859) — 24-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да партыі Торы.
Скончыў школу Хароў і каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Стаў членам парламента ў 1806 годзе. У 1812 годзе стаў тайным саветнікам, займаў розныя ніжэйшыя пасады ва ўрадзе лорда Роберта Джэнкінсана. Падтрымліваў ўвядзенне хлебных законаў у 1815 годзе, якія потым сталі прычынай масавых беспарадкаў у Лондане. У 1818 годзе ўступіў у кабінет міністраў Вялікабрытаніі, стаў прэзідэнтам гандлёвай палаты. Неўзабаве стаў канцлерам казначэйства. У 1827 — міністр калоній. У той жа год атрымаў тытул пэра (1-ы віконт Годрык). З 31 жніўня 1827 па 21 студзеня 1828 года — прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (саступіў месца герцагу Уэлінгтану). Ва ўрадзе лорда Грэя паўторна займаў пасаду міністра калоній.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рипон, Фредерик Джон Робинзон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрэдэрык Джон Робінсан
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1782 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 1859 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Асобы
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Графы пэрства Злучанага каралеўства
- Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі
- Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
- Міністры калоній Вялікабрытаніі
- Торы Вялікабрытаніі
- Члены парламента Вялікабрытаніі
- Члены Тайнага савета Вялікабрытаніі
- Прэзідэнты Каралеўскага геаграфічнага таварыства