Джордж Канінг
Джордж Канінг (англ.: George Canning; 11 красавіка 1770, Лондан — 8 жніўня 1827) — дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі, дыпламат. 23-і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да партыі Торы.
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1791). 3 1793 член парламента. У 1796—1799 памочнік міністра замежных спраў у кабінеце У. Піта Малодшага. У 1807—1809 міністр замежных спраў. Праводзіў курс на фінансавую і ваенную дапамогу Іспаніі ў вызвольнай вайне з Напалеонам I. У 1814—1816 пасол у Партугаліі. Лідар партыі торы. 3 1822 член кабінета Р. Б. Ліверпула і міністр замежных спраў. Садзейнічаў прызнанню брытанскім урадам незалежнасці былых іспанскіх калоній у Паўднёвай Амерыцы, выступаў за аўтаномію Грэцыі. Змагаўся за ўмацаванне брытанскай гегемоніі ў Еўропе ў процівагу палітыцы краін Свяшчэннага саюза.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 George Canning // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 George Canning // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Каннинг Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ http://www.historyofparliamentonline.org/volume/1820-1832/member/canning-george-1770-1827
- ↑ Mackie, Colin British Diplomatic Directory (1820-2005) — Форын Офіс.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Канінг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
- Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
- Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі
- Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
- Лідары Палаты абшчын
- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1770 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1827 годзе
- Памерлі ў Вялікабрытаніі
- Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Выпускнікі Ітана
- Асобы