Артур Бэлфар
Артур Джэймс Бэлфар/Бальфур (англ.: Arthur James Balfour; 25 ліпеня 1848–19 сакавіка 1930) – брытанскі дзяржаўны дзеяч і дыпламат[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дэпутат Палаты абшчын Вялікабрытаніі з 1874 года. У 1886 годзе – статс-сакратар па справах Шатландыі, у 1887–1891 гады – міністр па справах Ірландыі; праводзіў курс на падаўленне ірландскага нацыянальнага руху.
У 1891–1892 і 1895–1902 гады – міністр фінансаў, у 1902–1905 гады – прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.
Абвастрэнне англа-германскіх супярэчнасцяў вымусіла кабінет Бальфура ўзяць курс на заключэнне ваенна-палітычных саюзаў (з Японіяй 1902–1921 гг., пагадненне з Францыяй 1904 г.), каб падрыхтавацца да вайны.
У кааліцыйных кабінетах перыяду Першай сусветнай вайны займаў пасады марскога міністра (1915–1916 гг.) і міністра замежных спраў (1916–1919 гг.).
У лістападзе 1917 года выступіў за стварэнне яўрэйскага «нацыянальнага ачага» ў Палесціне (Першая дэкларацыя Бальфура).
У 1918 годзе – адзін з арганізатараў ваеннай інтэрвенцыі ў Савецкую Расію.
У 1919–1922 і 1925–1929 гады – лорд-старшыня Савета ў кабінетах Дэвіда Лойда Джорджа і Стэнлі Болдуіна.
Кіраўнік брытанскай дэлегацыі ў Лізе Нацый (1920 г.) і на Вашынгтонскай канферэнцыі (1921–1922 гг.).
У 1922 годзе яму прысвоены тытул графа; член Палаты лордаў Вялікабрытаніі.
У 1926 годзе ўзначальваў камісію, якая распрацавала прапановы па новых прынцыпах арганізацыі Брытанскай Садружнасці нацый (Другая дэкларацыя Бальфура)[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Arthur James Balfour, 1st earl of Balfour // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Lundy D. R. Arthur James Balfour, 1st Earl of Balfour // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arthur James Balfour, 1st earl of Balfour // Encyclopædia Britannica
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 БРЭ. Бальфур Артур Джеймс
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артур Бэлфар
- Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
- Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
- Першыя лорды Адміралцейства
- Лідары Палаты абшчын
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў Шатландыі
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 1930 годзе
- Памерлі ў Англіі
- Пахаваныя ў Шатландыі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Выпускнікі Ітана
- Члены Брытанскай акадэміі
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Асобы
- Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі
- Члены парламента Вялікабрытаніі
- Мемуарысты Вялікабрытаніі