Перайсці да зместу

Ржышча (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ржышча, Пухавіцкі раён)
Вёска
Ржышча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 38 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Ржышча на карце Беларусі ±
Ржышча (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Ржышча (Пухавіцкі раён)
Ржышча (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Ржышча (Пухавіцкі раён)

Ржышча[1] (трансліт.: Ržyšča, руск.: Ржище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 17,5 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 70,5 км ад Мінска, на рацэ Пціч.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад палявога урочышча, дзе ўзнік населены пункт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1885 годзе хутар у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1908 года засценак, паводле перапісу 1917 года фальварак.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле перапісу 1926 года хутар.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У часе вайны вёска часткова спалена[2].

У 1960 годзе вёска ў калгасе імя Янкі Купалы.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1908 год — 4 двары, 21 жыхар
  • 1917 год — 4 двары, 31 жыхар
  • 1926 год — 6 двароў, 35 жыхароў
  • 2002 год — 21 двароў, 53 жыхары
  • 2009 год — 45 жыхароў
  • 2019 год — 38 жыхароў[4]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 5 чэрвеня 2024.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]