Роберт Вільгельм Бунзен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Роберт Бунзен)
Роберт Вільгельм Бунзен
ням.: Robert Wilhelm Bunsen
Роберт Вільгельм Бунзен
Роберт Вільгельм Бунзен
Дата нараджэння 31 сакавіка 1811(1811-03-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1899(1899-08-16)[3][4][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Christian Bunsen[d][8]
Род дзейнасці хімік, фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, настаўнік, experimentalist
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1831)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фрыдрых Штрамеер[d]
Вядомыя вучні Вальтэр Гемпель
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Вільгельм Эбергард Бунзен (ням.: Robert Wilhelm Eberhard Bunsen; 30 сакавіка 1811гл. ніжэй — 16 жніўня 1899) — нямецкі хімік. Першаадкрывальнік спектру выпраменьвання нагрэтых элементаў, таксама адкрыў хімічныя элементы цэзій1890) і рубідый1861) разам з Густавам Кірхгофам. Бунзен распрацаваў метады для газавага аналізу. Піянер фотахіміі. Разам з лабараторным асістэнтам Петэрам Дэсага стварыў гарэлку Бунзена. У гонар Бунзена і Кірхгофа названая прэстыжная прэмія ў галіне аналітычнай спектраскапіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладосць і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Бунзен нарадзіўся ў Гётынгене (цяпер — Ніжняя Саксонія, Германія), быў чацвёртым сынам прафесара літаратуры Крысціяна Бунзена (1770—1837)[9]. Крыніцы разыходзяцца ў дакладнай даце нараджэння Бунзена. Яго метрычная кніга і два запоўненыя ім рэзюмэ падаюць 30 сакавіка 1811 года ў якасці сапраўднай даты нараджэння[10][11]; тым не менш, шмат пазнейшых крыніц даюць дату нараджэння 31 сакавіка[9][12][13][14][15][16]. Яго біёграф Георг Локерман сцвярджаў, што сам Бунзен у апошнія гады адзначаў сваё нараджэнне 31 сакавіка, што падалося яму даволі дзіўным, бо ён заўжды лічыў 30 сакавіка сапраўднай датай нараджэння[17].

Пасля заканчэння гольцмюндэнскай школы Бунзен у 1828 годзе быў залічаны ў Гётынгенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў хімію ў Фрыдрыха Штамаера, мінералогію ў Іагана Фрыдрыха Людвіга Гаўсмана і матэматыку ў Карла Фрыдрыха Гаўса[9]. Пасля атрымання звання доктара філасофіі ў 1831 г., цягам 18321833 гг. Бунзен падарожнічаў па Германіі, Францыі і Аўстрыі, дзе ўпершыню сустрэўся са шматлікімі тагачаснымі навукоўцамі[9].

Акадэмічная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1833 г. Бунзен стаў выкладчыкам Гётынгенскага ўніверсітэта і распачаў эксперыментальныя даследаванні. На сённяшні дзень яго вынаходніцтва спосабу выкарыстання гідрата аксіда жалеза ў якасці прэцыпітату з’яўляецца самым эфектыўным проціяддзем для атручаных мыш’яком. У 1836 г. Бунзен змяніў Фрыдрыха Вёлера на месцы загадчыка кафедры хіміі ў Касельскім політэхнічным інстытуце, дзе прабыў да 1838 г., пакуль не быў запрошаны ў якасці экстраардынарнага прафесара хіміі ў Марбургскі ўніверсітэт, дзе ў 1841 г. быў абраны дырэктарам хімічнага інстытута. Навуковая дзейнасць Бунзена атрымала хуткі і шырокі розгалас, часткова дзякуючы какадылу  (руск.), які з’яўляецца надзвычай таксічным і падвяргаецца спантаннаму ўзгаранню ў сухім паветры, што робіць працу з ім вельмі цяжкай. Атручэнне мыш’яком ледзь не каштавала Бунзену жыцця, а выбух какадылу адняў зрок у яго правым воку. У 1841 г. Бунзен вынайшаў батарэю, якая выкарыстоўвае карбонавы электрод замест дарагога платынавага. Такая батарэя атрымала назву «бунзенаўскай».

Густаў Кірхгоф (злева) і Роберт Бунзен (справа)

У 1851 г. Бунзен перасяліўся ў Брэслау па запрашэнні ўніверсітэта і распачаў там будаванне хімічнай лабараторыі, аднак неўзабаве (у 1852 годзе) Бунзен змяніў Леапольда Гмеліна на месцы загадчыка кафедры хіміі ў Гайдэльбергскім універсітэце. Там ён выкарыстоўваў электраліты для вырабу такіх чыстых металаў, як хром, магній, алюміній, марганец, натрый, барый, кальцый і літый. У 1852 г. пачалося працяглае супрацоўніцтва з Генры Энфілдам Роска, падчас якога яны вывучалі фотахімічнае ўтварэнне хлоравадароду. Бунзен перапыніў сваю працу з Роска ў 1859 г. і далучыўся да Густава Кірхгофа, каб даследаваць спектры нагрэтых элементаў. У 1855 г. Бунзен і яго лабарант Петэр Дэсага удасканалілі мадэль газавай гарэлкі. Навейшая мадэль Бунзена і Дэсага, якая ўтварае вельмі гарачае і чыстае полымя, на сённяшні дзень завецца «гарэлкай Бунзена»[18][19].

Таксама мелі месца ранейшыя даследаванні характарыстыкі колеру нагрэтых элементаў, але нічога сістэмна аформленага. Улетку 1859 г. Кірхгоф паведаміў Бунзену, што ён плануе стварыць прызматычны спектр гэтых колераў. Ужо ў кастрычніку таго ж года навукоўцы вынайшлі адпаведную прыладу, прататып спектраскопа, выкарыстанне якога дазволіла ім вызначыць спектральныя характарыстыкі натрыю, літыю і калію. Пасля некаторых працаёмкіх ачыстак Бунзен даказаў, што найчысцейшыя тыя ўзоры, што даюць унікальныя спектры. У межах гэтага даследавання Бунзен зафіксаваў дагэтуль невядомыя блакітныя лініі спектру ва ўзорах мінеральнай вады з Дзюркгейма. Ён выказаў здагадку, што гэтыя лініі сведчаць пра наяўнасць нейкага нявынайдзенага элемента. Пасля руплівай дыстыляцыі 40 тон такой вады, увесну 1860 г. ён быў здольны аддзяліць 17 грам новага хімічнага элемента. Ён назваў гэты элемент цэзіем (лац.: caesium), лацінскім словам, што абазначае «глыбока блакітны».

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Калі Бунзен выйшаў на пенсію ў 78 гадоў, ён самастойна заняўся даследаваннямі ў сферах геалогіі і мінералогіі. Цікавасць да гэтых галін навукі пераследавала яго цягам усёй кар’еры. Ён памёр у Гайдэльбергу ў 88 гадоў.

Зноскі

  1. http://www.encyclopedia.com/topic/Robert_Wilhelm_Bunsen.aspx
  2. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  3. Бунзен, Роберт-Вильгельм // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 931–932.
  4. Robert Bunsen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б Бунзен Роберт Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. http://metro.co.uk/2011/03/31/robert-bunsen-turns-200-top-3-bunsen-burner-videos-647583/
  7. http://www.degruyter.com/dg/viewarticle.fullcontentlink:pdfeventlink/$002fj$002fci.2010.32.issue-6$002fci.2010.32.6.10$002fci.2010.32.6.10.pdf?t:ac=j$002fci.2010.32.issue-6$002fci.2010.32.6.10$002fci.2010.32.6.10.xml
  8. Biographisches Lexikon der Münzmeister und Wardeine, Stempelschneider und Medailleure Праверана 2 красавіка 2022.
  9. а б в г Professor Robert W. Bunsen // Society, American Chemical The Journal of the American Chemical Society. — American Chemical Society, 1900. — № 23. — С. 89 – 107.)
  10. Martin Quack Wann wurde Robert Wilhelm Bunsen geboren? // Bunsen-Magazin. — Deutsche Bunsen-Gesellschaft für Physikalische Chemie, 2011. — № 2. — С. 56-57.
  11. Robert Wilhelm Bunsens Korrespondenz, edited by Christine Stock, Wissenschaftliche Verlagsgesellschaft Stuttgart, 2007. ISBN 3804723209
  12. «Robert Bunsen's 200th Anniversary», Royal Society of Chemistry
  13. «Bunsen without his burner», Colin A Russell, Phys. Educ. 34(5) September 1999
  14. «Bunsen, Robert Wilhelm Eberhard», Complete Dictionary of Scientific Biography. 2008. Retrieved 31 March 2011 from Encyclopedia.com
  15. «The Centenary of Bunsen's Birth», Letter to the Editor, Nature, pgs. 86, 79-79
  16. Humanizing Science and Mathematics by commemorating March Anniversaries // School Science and Mathematics. — School Science and Mathematics Association, 1943. — В. 3. — № 43. — С. 234 – 250.
  17. Georg Lockemann: Robert Wilhelm Bunsen. Lebensbild eines deutschen Naturforschers, Wissenschaftliche Verlagsgesellschaft Stuttgart, 1949, p. 18.
  18. William B. Jensen The Origin of the Bunsen Burner // Journal of Chemical Education. — 2005. — В. 4. — № 82.
  19. «Chemical Manipulation, Being Instructions to Students in Chemistry», Internet Archive Michael Faraday, 1827

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]