Рыста Руці

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рыста Хейкі Руці)
Jump to navigation Jump to search
Рыста Хейкі Руці
Risto Heikki Ryti
Рыста Хейкі Руці
сцяг
5-ы Прэзідэнт Фінляндыі
19 снежня 1940 — 4 жніўня 1944
Папярэднік: Кюёсці Каліа
Пераемнік: Густаў Манергейм
сцяг
23-і прэм'ер-міністр Фінляндыі
1 снежня 1939 — 27 сакавіка 1940
Папярэднік: Айма Каарла Каяндэр
Пераемнік: Юка Рангель
сцяг
24-ы прэм'ер-міністр Фінляндыі
27 сакавіка 1940 — 19 снежня 1940
Папярэднік: Рыста Хейкі Руці
Пераемнік: Вільгельм Юхан Рангель
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, адвакат, эканаміст, банкір
Веравызнанне: лютэранства
Нараджэнне: 3 лютага 1889(1889-02-03)
Хуйтынен, (фінск.: Huittinen), Вялікае Княства Фінляндскае
Смерць: 25 кастрычніка 1956(1956-10-25) (67 гадоў)
Хельсінкі, Фінляндыя
Пахаванне:
Жонка: Gerda Ryti[d]
Дзеці: Eva Saxén[d]
 
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Белай ружы Вялікі крыж ордэна Льва Фінляндыі
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Ордэн германскага арла

Рыста Хейкі Руці (фінск.: Risto Heikki Ryti; 3 лютага 1889, Хуйцінен — 25 кастрычніка 1956, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 1 снежня 1939 па 19 снежня 1940 года — прэм'ер-міністр Фінляндыі. Прэзідэнт Фінляндыі з 19 снежня 1940 па 4 жніўня 1944 года.

Па адукацыі юрыст. Скончыў ў 1909 юрыдычны факультэт Хельсінкскага ўніверсітэта. У 1910 годзе пазнаёміўся з самым багатым чалавекам Фінляндыі Альфрэдам Кордэлінам, стаў яго адвакатам. Пасля забойства Кордэліна выканаў яго завяшчанне — стварыў фонд. Быў дэпутатам фінскага парламента ад нацыянальна-прагрэсіўнай партыі, дэпутатам гарадскога савета Хельсінкі. У 1921—1924 — міністр фінансаў Фінляндыі, у 1925—1939 — старшыня Банка Фінляндыі. Англафіл, дасканала ведаў англійскую мову, вывучаў марское права ў Оксфардзе ў 1914 годзе.

З 1 снежня 1939 г па 19 снежня 1940 года быў прэм'ер-міністрам Фінляндыі. Прэзідэнт Фінляндыі з 19 снежня 1940 па 4 жніўня 1944 года. На перыяд яго праўлення прыпадаюць дзве вайны паміж Фінляндыяй і СССР: Зімняя вайна (1939—1940) і вайна-працяг (1941—1944).