Рыхард Іаган Кун

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рыхард Кун)
Jump to navigation Jump to search
Рыхард Кун
ням.: Richard Johann Kuhn
Richard Kuhn ETH-Bib Dia 248-065.jpg
Дата нараджэння 3 снежня 1900(1900-12-03)
Месца нараджэння Вена, Аўстрыя
Дата смерці 31 ліпеня 1967(1967-07-31) (66 гадоў)
Месца смерці Гайдэльберг, Германія
Месца пахавання
Грамадзянства Аўстра-Венгрыя, Трэці рэйх, ФРГ
Род дзейнасці біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы Вышэйшая тэхнічная школа, Гайдэльбергскі ўніверсітэт
Альма-матар
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія — 1938 Нобелеўская прэмія па хіміі (1938)
Ордэн «Pour le Mérite»
Commons-logo.svg Рыхард Кун на Вікісховішчы

Рыхард Іаган Кун (ням.: Richard Johann Kuhn; 3 снежня 1900, Вена31 ліпеня 1967, Гайдэльберг) — нямецкі хімік і біяхімік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся (1919—1922) і працаваў у Мюнхене ў Р. Вільштэтэра. З 1926 года прафесар у Вышэйшай тэхнічнай школе і дырэктар Хімічнага інстытута ў Цюрыху. З 1928 года прафесар Гайдэльбергскага ўніверсітэта і кіраўнік хімічнага аддзяленні ў інстытуце Макса Планка.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Усталяваў будову і ажыццявіў сінтэз шматлікіх прыродных рэчываў (у тым ліку каля 300 раслінных пігментаў). Вывучаў сувязь хімічнай будовы ненасычаных злучэнняў з іх фізічнымі (аптычнымі, магнітнымі і дыэлектрычнымі) ўласцівасцямі. У 1944 годзе сінтэзаваў баявое атрутнае рэчыва заман.

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1938) за працы па каратыноідах і вітамінах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Farber Ed., Nobel prize winners in chemistry, L.— N. Y., 1963.