Святое Пісанне — Пераклад новага свету

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пераклад новага свету Святога Пісання

Святое Пісанне — Пераклад новага свету (англ.: New World Translation of the Holy Scriptures), скарочана «ПНС» ці «НС» — пераклад Бібліі, які зрабілі і апублікавалі Сведкі Іеговы. Новы Запавет у гэтым перакладзе назван «Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні» ці «Грэчаскія Пісанні», а на мовах народаў, якія належаць да ісламскай культуры «Інджыль». Стары Запавет апублікаваны пад назвай «Яўрэйска-арамейскія Пісанні» або «Яўрэйскія Пісанні».

Пераклад атрымаў як станоўчыя, так і адмоўныя водгукі ад спецыялістаў па старажытнагрэчаскай мове і біблейскаму іўрыту.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Пераклад новага свету» заснавана на цытаце з 2 Пятра 3:13, дзе гаворыцца пра «новае неба і новую зямлю», які, згодна з поглядамі Сведкаў Іеговы, уяўляюць сабой новы нябесны ўрад і новае чалавечае грамадства на зямлі. Упэўненыя, што сучаснае чалавечае грамадства жыве ў свае апошнія дні пасля чаго настане новы свет, Сведкі Іеговы вераць, што ў такі пераломны час асабліва патрэбны пераклад Бібліі, які дапаможа лепш яе зразумець. Гэта стала прычынай даць новаму перакладу такую назву.[1].

Мэта перакладу[правіць | правіць зыходнік]

Прапанова падрыхтаваць свой пераклад Бібліі была зроблена адным з членаў Кіруючай рады Сведкаў Іеговы ў 1946 г[2]. Сярод асноўных прычын, якія спарадзілі неабходнасць у новым перакладзе, былі названы такія:

  • Большасць перакладаў Бібліі, якімі карысталіся Сведкі Іеговы, адлюстроўвалі небіблейскія погляды і вучэнні ці не перадавалі дакладна і паслядоўна вучэнні Бібліі.
  • Да 1946 г. сталі даступнымі больш раннія рукапісы (напрыклад, кнігі Ісаі ў Кумранскіх рукапісах), якія не выкарыстоўваліся ў папярэдніх перакладах Бібліі[3].
  • У параўнанні з мінулымі стагоддзямі ўзрасло разуменне моў арыгінала, асабліва ў XX ст[4].
  • Граматыка і арфаграфія некаторых старых перакладаў Пісання не заўжды адпавядае змяненням у сучасных мовах, і ў некаторых выпадках такія пераклады могуць быць незразумелымі для сучаснага чытача[5].

Паводле слоў выдаўцоў, менавіта гэтыя фактары сталі прычынай з’яўлення «Перакладу новага свету» ў 1961 г. на англійскай мове, а потым, на падставе англійскага выдання, і на іншых мовах. Пазней англійская версія перавыдавался ў 1984 i 2013 гг. Пры падрыхтоўцы гэтага выдання былі пастаўлены чатыры задачы:

  1. Пераклад павінен быць дакладным. Ён павінен не падтрымліваць пэўныя вучэнні, а дакладна перадаваць сэнс арыгіналу, наколькі магчыма.
  2. Пераклад павінен быць паслядоўным. Адно і тое ж слова мовы арыгінала паслядоўна перадавацца адным і тым жа словам перакладу на сучасную мову, калі кантэкст дазваляе гэта зрабіць.
  3. Пераклад павінен быць літаральным. Наколькі магчыма выразы і абароты павінны быць перакладзены літаральна, каб чытач мог зразумець мысленне таго часу.
  4. Пераклад павінен быць зразумелым. Ён мае быць даступным для разумення простых людзей.

Гэтыя мэты ставіліся як да англійскай версіі перакладу, так і для іншых перакладаў, зробленых на падставе англійскай версіі[6].

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Поўнае выданне даступна на: азербайджанскай,аймара, албанскай, амхарскай, англійскай (таксама шрыфт Брайля), арабскай, армянскай, арома, асецiнскай, афрыкаанс, ацэцэла, балгарскай, біслама, булу, венгерскай, в’етнамскай, га, гаiцянскай крэольскай, ган, грэчаскай, грузінскай, гуджараці, дацкай, ёруба, зулу, iгбо, ілаканскай, інданезійскай, іспанскай (таксама шрыфтам Брайля), італьянскай (таксама Новы Запавет шрыфтам Брайля), казахскай, канада, каондэ, каро, кіньяруанда, кіргізскай, кірундзі, кiрыбацi, кiтайскай (традыцыйная і сучасная версіі), карэйскай, конга, коса, латышскай, лінгала, луганда, лувале, лунда, малагасійскай, малайскай, малаялам, мальтыйскай, македонскай, маратхі, м’янма, нямецкай, нiаскай, нідэрландскай, нарвежскай, пангансiнанскай, панджабі, польскай, партугальскай (таксама шрыфтам Брайля), румынскай, рускай, самаанскай, санго, свазі, себуанскай, сепедзі, сербскай (кірыліцай і лацінкай), сесота, сетсвана, сінгальскай, славацкай, славенскай, сена, сранан-тонга, суахілі, тагальскай, тамiльскай, таіцянскай, тайскай, татарскай, тві, твi (Ашанцi), тоба, тонганскай, тсонга, тувалу, тумбука, турэцкай, узбекскай, украінскай, умбунду, фiджы, фінскай, французскай, харвацкай, хiлiгайнон, хіндзі, чэшскай, чыбемба, чылуба, чытонга, чычэва, шведскай, шона, эве, эстонскай, эфік, яванскай і японскай[7][8][9][10][11][12][13][14].

Няпоўнае выданне («Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні») даступны на: батакскай (каро), батакскай (тоба), бенгальскай, бразільскай жэставай, варай, венда, гуаранi, грэнландскай, ібанскай, iсока, італьянскай жэставай, калумбійскай жэставай, каталонскай, кечуа (Анкаш), кечуа (Аякуча), кечуа (Балiвiя), кечуа (Куска), кiкуйю, кiлуба, кiконга, кхмерскай, латышскай, літоўскай, лозі, ломвэ луа, майя, макуа, мангольскай, мексіканскай жэставай, ндэбеле, неасаламонiк, непальскай, нзема, ньюнгве, панапе, пап'ямента (Кюрасаа), персiдскай, польскай жэставай, рускай жэставай, свацi, сейшэльскай крэольскай, таджыкскай, тлапанек ток-пісін, тохалабал, тэлугу, тэтум, туркменскай, уйгурскай (кiрылiца), урду, хіры-моту, цоцыль, чангана, чоль, чытонга, чыяа[15][16][17][18][19][20].

15 лютага 2020 было аб’яўлена аб выпуску поўнай Бібліі на амерыканскай жэставай мове, такім чынам Пераклад Новага свету стаў першым поўным выданнем Бібліі на жэставай мове[21][22]. 14 і 15 лістапада 2020 года Сведкі Іеговы аб’явілі аб выданні Евангелля паводле Матфея на мовах гітонга і ронга[23].

21 студзеня 2021 года быў зроблены пераклад Евангелля паводле Матфея на зімбабвійскую жэставую мову ва ўмовах самаізаляцыі перакладчыкаў з кантактам па відэасувязі[24]. 28 лютага 2021 г. былі выдадзены «Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні» на мове ндаў у Мазамбіку і такім чынам пераклад Новага свету стаў даступны поўнасцю ці часткова на 200 мовах[25]. 30 мая 2021 Сведкі Іеговы апублікавалі «Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні» ў версіі ПНС на мове алур у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга[26]. 27 чэрвеня 2021 г. пераклад на тамільскай мове стаў даступны лацінскім шрыфтам па прычыне таго, што некаторым тамілам было цяжка чытаць яго тамільскімі літарамі[27]. 25 верасня 2021 года Сведкі Іеговы аб’явілі аб выданні Евангелля паводле Матфея на мове хмонг у лічбавым фармаце, такім чынам пачаўся пераклад «Хрысціянскіх Грэчаскіх Пісанняў» у версіі ПНС на мову гэтага народа[28]. 30 кастрычніка 2021 г. Евангеллі паводле Матфея і паводле Іаана былі перакладзены на венесуэльскую жеставую мову[29].

27 сакавіка 2022 года быў апублікаваны пераклад Евангелля паводле Матфея на мове канкані лацінкай[30]. 29 мая 2022 года была апублікавана электронная версія перакладу Евангелля паводле Матфея на бенінскай мове фон[31]. 25 верасня 2022 г. выйшла электроннае выданне Евангелля паводле Матфея на мове кабувердзьяну[32]. 9 кастрычніка 2022 г. гэта кніга Бібліі была апублікавана на дыялекце шахмукхі мовы панджабі[33].

25-26 чэрвеня 2022 г. Сведкі Іеговы паставілі рэкорд выдання свайго перакладу: былі апублікаваныя пераклады поўных Біблій ці Новага Запавету на 13 моў і дыялектаў за два дні[34].

30 чэрвеня 2023 г. быў апублікаваны пераклад Евангелля паводле Матфея на мегрэльскай мове. Паколькі гэта мова не мае ўласнай граматычнай структуры, перакладчыкі карысталіся граматыкай грузінскай мовы[35]. 23 лістапада 2023 г. быў апублікаваны пераклад Евангелля паводле Матфея на нікабарскай мове, на якой размаўляюць жыхары Нікабарскіх і Андамандскі астравоў Індыі[36].

На беларускую мову гэты пераклад пакуль не зроблены. Пераклад Новага Запавету на рускую жэставую мову з’яўляецца адзіным перакладам на прасторы былога СССР[37].

Асаблівасці структуры выдання[правіць | правіць зыходнік]

Адно з самых адметных адрозненняў «Перакладу новага свету» — гэта выкарыстанне назваў «Яўрэйскія Пісанні» і «Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні» замест «Стары Запавет» і «Новы Запавет». Камітэт «Перакладу новага свету» вырашыў адмовіцца ад распаўсюджаных назваў асноўных частак Бібліі па прычыне нежадання дзяліць яе часткі на больш і менш важныя[38].

У назвах кніг і нумарацыі раздзелаў і сціхоў Камітэт «Перакладу новага свету» трымаўся масарэцкай традыцыі, а не Септуагінце, паводле традыцыі якой быў зроблены рускі Сінадальны пераклад[39] ці беларускі пераклад Васіля Сёмухі. Ёсць і адрозненні ў нумарацыі Псалмоў і некаторых іншых кніг Бібліі.

Таксама ёсць адрозненні ў афармленні. У "Перакладзе новага свету ў абзацы вылучаюцца не асобныя вершы, а іх групы, каб чытач мог сачыць за пераходам ад адной думкі да другой. Тыя часткі Пісання, якія былі напісаны ў вершаванай форме, "Пераклад новага свету перадае строфамі, але без захавання рыфмы ці рытму ў тэксце перакладу. Там, дзе пры напісанні Бібліі карысталіся акравершам, калі кожная наступная страфа пачынаецца з наступнай літары яўрэйскага алфавіту. Такія месцы пазначаны ў ПНС яўрэйскімі літарамі[40][41]. Яшчэ па-над тэкстам перакладу выкарыстоўваюцца калантытулы з асноўнымі думкамі старонак над якімі яны размешчаны, а замест паралельных месцаў (вершаў з іншых кніг Бібліі з думкамі аналагічнымі пэўнаму вершу) у «Новым свеце» выкарыстоўваюцца 125 тыс. перахросных спасылак, якія прывязаны не да цэлых сціхоў, а асобных думак, слоў ці фраз[42]. На думку Сведкаў Іеговы, такія спасылкі паказваюць ўнутраную гармонію паміж асобнымі кнігамі Бібліі[43]. Гэтыя спасылкі даюцца ў форме літар алфавіту, але іх трэба адрозніваць ад тлумачальных зносак у форме графічных сімвалаў.

Дадатковы матэрыял[правіць | правіць зыходнік]

У канцы асноўнага тэксту Святога Пісання ў «Перакладзе новага свету» звычайна знаходзіцца бібліяграфія з кароткай інфармацыяй па кожнай асобнай кнізе Бібліі, напрыклад, хто, дзе і калі напісаў гэту кнігу[44]. Яшчэ дадатак уключае біблейскую сімфонію са спісам слоў у алфавітным парадку і спасылкамі на сціхі, у якіх сустракаецца пэўнае слова. Акрамя таго, публікуецца дадатак, які тлумачальныя артыкулы наконт прычын выкарыстання імя Бога ў форме Іегова ў кнігах Бібліі, выбару пэўных слоў у перакладзе такіх біблейскіх з’яў, як душа, геена, тартар, а таксама карты да некаторых кніг Бібліі, яўрэйскі каляндар, схема эквівалентаў грашова-вагавых адзінак, узгаданых у Бібліі і асноўныя падзеі жыцця Ісуса Хрыста паводле чатырох Евангелляў у храналагічным парадку.[45]. Таксама ёсць дадатак «Тэмы для біблейскіх размоў», дзе да кожнай тэмы прыводзяцца некалькі думак са спасылкамі на біблейскія тэксты, каб дапамагчы чытачу, пераважна Сведку Іеговы, выкарыстоўваць Біблію ў размовах з людзьмі па розным пытанням[46].

Версія 2011 года[правіць | правіць зыходнік]

«Пераклад новага свету» пасля першага выдання перавыдаваўся двойчы: у 1984 і 2011 годзе. У бягучай версіі адметнасцю з’яўляюцца адмова ад лексікі, якая патрабуе тлумачэння (напрыклад, замена тэрмінаў «сістэма рэчаў» на «свет» «шэол» і «гадэс» на «магіла», «доўгацярпенне» на «цярпенне»), напісанне лічбамі, а не словамі лічэбнікаў і дапрацаваны тэкст перакладу[47]. Версія 2011 года атрымала назву «Біблія. Пераклад „Новы свет“».

Характарыстыкі перакладу[правіць | правіць зыходнік]

Перашакрыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Яўрэйска-арамейскія Пісанні[правіць | правіць зыходнік]

За аснову перакладу тексту Яўрэйскіх Пісанняў на англійскую мову была ўзята праца Рудольфа Кітэля «Biblia Hebraica», апублікаваная ў 1906 г. і пазней перапрацаваны і выданы ў 1977 г. пад назвай «Biblia Hebraica Stuttgartensia» (BHS), у які ўваходзіла мноства стражытных яўрэйскіх тэкстаў і іх ранніх перакладаў, старажытнаяўрэйскі кансанантны тэкст, масарэцкі тэкст і Ленінградскі кодэкс. Гэтай працай карысталіся пры перавыданні «Перакладу новага свету» ў 1984 г.

Акрамя таго, пры перакладзе Старога Запавету на англійскую мову былі выкарыстаны такія крыніцы як: Кумранскія рукапісы, арамейскія таргумы, Самарыцянскае Пяцікніжжа, Септуагінта, старалацінскі, коптскі, эфіопскі, армянскі пераклады, Вульгата, грэчаскія пераклады Акілы, Феадатыёна, Сімаха, сірыйская Пешыта, старажытнаяўрэйскі тэкст Гінсбурга, Каірскі кодэкс, Алепскі кодэкс і Пецярбургскі кодэкс прарокаў[48].

Хрысціянскія грэчаскія Пісанні[правіць | правіць зыходнік]

За аснову перакладу тексту Новага Запавету на англійскую мову была ўзята праца прафесараў Кембрыджскага ўніверсітэта Брука Весткота і Фентана Хорта, (1881 г.), у якой былі ўзяты да ўвагі старажытнагрэчаскія тэксты і іх раннія пераклады, Ватыканскі, Сінайскі, Александрыйскі кодэксы і кодэксы Яфрэма і Безы. Дадаткова, ў перакладзе былі выкарыстаны: старалацінскі пераклад, Вульгата, выпраўленыя лацінскія тэксты «Сіксціна» і «Клемянціна», копцкія і сырыйскія пераклады (К’юртонскі рукапіс, Філаксенійскі, Гераклійскі, Палесцінскі, Сінайскі кодэксы, Пешыта), папірусы Чэстэра Біці, Бодмера, армянскі пераклад, Textus Receptus (агульнапрыняты тэкст), «Эмфэтык Даяглот», грэчаскія тэксты Бовера, Мерка, Нестле — Аланда і аб’яднаных біблейскіх таварыстваў[49].

Асноўныя адметнасці Перакладу[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанне імя Бога «Іегова»[правіць | правіць зыходнік]

Адным з асноўных адрозненняў «Перакладу новага свету» ад многіх іншых перакладаў Бібліі з’яўляецца шырокае выкарыстанне імя Бога ў форме Іегова: 6973 разоў у Старым Запавеце і 237 — у Новым. Сведкі Іеговы лічаць, што такім чынам яны аднавілі выкарыстанне асабістага імя Бога там, дзе яно было ў арыгінальным тэксце Бібліі[50][51]. У Старым Запавеце тэтраграматон (יהוה), які перадае імя Бога, сустракаецца 6828 разоў згодна такім крыніцам, як «Biblia Hebraica» і «Biblia Hebraica Stuttgartensia» і яго пераклалі словам Іегова ва ўсіх выпадках, акрамя Суддзяў 19:18[52]. Яшчэ 146 разоў імя «Іегова» ужываецца ў месцах, дзе тэтраграматон можа быць выкарыстаны ў надпісанні да сціха ці на выбар перакладчыка ўплывалі іншыя фактары.[53]. У Новым Запавеце імя «Іегова» выкарыстаецца там, дзе ў яўрэйскіх тэкстах Новага Запавету (цытаты з кніг Старога Запавету ці пераклады на яўрэйскую мову) стаіць тэтраграматон. Адзіным месцам, для якога перакладчыкі не знайшлі адпаведнасці стала 1 да Карынфянаў 7:17[54]. Там, дзе ў тэксце Весткота і Хорта грэчаскае слова «κύριος» відавочна датычылася Ісуса Хрыста, яго паслядоўна перадавалі тэрмінам «Госпад». Выраз «алілуйя», які сустракаецца ў некалькіх псалмах і новазапаветнай кнізе «Адкрыццё» перадаецца як «усхваляйце Яг». Слова "Яг, як скарочаная форма імя «Іегова», сустракаецца яшчэ ў некалькіх месцах ПНС.

Адна з прычын такога шырокага выкарыстання імя Іегова ў перакладзе Бібліі звязана з праблемай непаслядоўнасці, характэрнай для розных перакладаў і наяўнасці іншых перакладаў, дзе тэтраграматон паслядоўна перадаваўся як Ягова. Так у сваім выданні «Прачніцеся!» за 8 лістапада 1994 г. Сведкі Іеговы спасылаліся на словы перакладчыка і місіянера ў Кітаі ХІХ ст.:

«Калі Святы Дух кажа „Іегова“ ў яўрэйскім тэксце, то чаму перакладчык не кажа „Іегова“ ў тэкстах на англійскай ці на кітайскай мовах? Якое ён мае права казаць: „У гэтым месцы я выкарыстаю Іегова, а ў іншым замяню“? … Калі ў пэўным выпадку неправільна выкарыстоўваць імя Бога ў перакладзе, то чаму натхнёны Богам пісьменнік карыстаўся ім у арыгінале[55]?".

Трэба адзначыць, што «Пераклад новага свету» не першы і не адзіны, дзе імя Бога сустракаецца ў Новым Запавеце. Ёсць албанскі пераклад 1994 г[56]., англійскі пераклад «Эмфэтык Даяглот» (Emphatic Diaglott), асетынскі «Ног Фӕдзӕхст ирон ӕвзагыл» (2004), іспанскі «Santa Biblia. Traducida del arameo al español, Centro cultural Nueva Creacin de Sonora» (1994), літоўскі «Sventasis Rastas—Naujasis Testamentas, Česlovas Kavaliauskas», (1972), македонскі[57] (1999), польскі пераклад С. Буднага[58][59], французскі пераклад Клода Трэсмантана, харвацкі «Novi zavjet» Івана Мація Шкары (1860) ды інш.

Адмова ад некаторых традыцыйных тэрмінаў[правіць | правіць зыходнік]

У «Перакладзе новага свету» адсутнічаюць пэўныя традыцыйныя тэрміны. Самі перакладчыкі тлумачаць гэта неабходнасцю перадаць словы Бібліі адпаведна іх значенням у мове арыгіналу. Найбольш вядомымі адрозненнямі з’яўляюцца выкарыстанне выразу «слуп пакутаў» замест слова «крыж» пры апісанні прылады забойства Ісуса. Таксама яўрэскае слова «шэол» і яго грэчаскі адпаведнік «гадэс», якія традыцыйна перакладаюць як «пекла», «апраметная» ці «магіла» доўгі час перадаваліся транскрыпцыяй і тлумачэннем[60]. Слова грэчаскай мовы παρουσία (парусія), якое звычайна перадаюць як «прышэсце», у ПНС перакладзена як «прысутнасць»[61].

Структура дзеясловаў[правіць | правіць зыходнік]

У розных мовах час дзеяловаў мае розную структуру. У «Перакладзе новага свету» была зроблена спроба перадаць час дзеясловаў іўрыта і старажытнагрэчаскай мовы на сучасныя мовы. Напрыклад, у вядомым выказванні Хрыста «грукайцеся, і адчыняць вам» (Біблія, Мацьвея 7:7) грэчаскі дзеяслоў «стукайцеся» перадае працяглае дзеянне, і з гэтай прычыны ў ПНС ён перадаецца «працявайце грукацца», каб пазначыць, што гаворка ідзе не аб аднакратным, а аб працяглым і ўпартым дзеянні[62].

Адсутнасць некаторых сціхоў ці іх частак[правіць | правіць зыходнік]

У «Перакладзе новага свету» адсутнічаюць некаторыя сціхі ці іх часткі, якія сустракаюцца ў іншых перакладах Бібліі. Звычайна, такія часткі вынесены ў зноскі з тлумачэннямі. Пераважна, гэта звязана з адсутнасцю гэтых думак у самых старых з вядомых грэчаскіх манускрыптаў[63]. Так апошні раздзел Дабравесця паводле Марка ў ПНС даецца ў дзвюх рэдакцыях з тлумачэннем, якія рукапісы падтрымліваюць першую, а якія другую рэдакцыю.

Адрозненні англійскіх выданняў Перакладу 2013 і 1984 гг.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

«Пераклад новага свету» атрымаў розныя водгукі ад прадстаўнікоў шэрагу хрысціянскіх канфесій і ад біблеістаў, як станоўчыя, так і негатыўныя.

Так прапаведнік Царквы хрысціян веры еванглельскай Парублёў заявіў, што ў Сведкаў Іеговы атрымаўся «даволі перакручаны пераклад Слова Божага. Нягледзячы на абурэнне біблейскіх лінгвістаў і знаўцаў яўрэйскай і грэчаскай моў, Вартавая вежа працягвае выпускаць пераклад Бібліі і рабіць падобныя пераклады на іншыя мовы[64]».

Джэйсан Бідун, прафесар рэлігіязнаўства Ўніверсітэту Паўночнай Арызоны (ЗША), параўноўваў некалькі перакладаў Бібліі на англійскую мову (акрамя ПНС ён даследаваў en:Amplified Bible, en:The Living Bible, en:New American Bible, en:New American Standard Bible, en:New International Version, en:New Revised Standard Version, en:Good News Bibleе и Біблію караля Якава) адзначыў, што ПНС з’яўляецца самым дакладным з гэтых перакладаў, пры тым што сам прафесар згодны не з усімі рашэннямі перакладчыкаў «Новага свету[65][66]».

Прафесар С. МакЛейн Гілмар[67] адзначыў што Камітэт Перакладу новага свету быў даволі кампетентным у грэчаскай і зрабіў тэкст Весткота-Хорта асновай для свайго перакладу Новага Запавету[68].

Адзін з апанентаў Сведкаў Іеговы А. Д. Дзясніцкі напісаў: "калі пэўны тэкст у сваім кантэксце можа мець больш за адно разумнае чытанне, перакладчык непазбежна робіць выбар. Калі такое месца мае багаслоўскае значэнне, вядома, што перакладчык выбірае тое чытанне, якое знаходзіцца ў згодзе з яго багаслоўем[69].

Адным са спрэчных момантаў ПНС некаторыя тэолагі лічаць выкарыстанне імя Бога ў тэксце Новага Запавету па прычыне таго, што не ва ўсіх грэчаскіх рукапісах сустракаецца тэтраграматон. Праўда, Іеранім у сваёй прадмове да перакладу кніг Царстваў пісаў, што ў яго час сустракаліся старажытныя світкі Старога Запавету на грэчаскай мове, дзе быў тэтраграматон[70]. Таксама некаторыя крытыкі сумняваюцца, што Ісус і яго паслядоўнікі прамаўлялі ўслых імя Бога, па прычыне таго, што фарысеі скарысталіся б такой нагодай, каб абвінаваціць Ісуса ў блюзнерстве і парушэнні традыцый іўдаізма[71]

Шэраг кртыкаў лічаць, што выбар слова «Іегова» ў якасці транскрыпцыі тэтраграматона не з’яўляецца ўдалай і больш адпаведным варыянтам з’яўляецца «Ягвэ» ці «Яхвэ[72][73]». Самі Сведкі Іеговы сцвярджаюць: «Сёння ніхто з людзей не ведае дакладна як гэта імя гучала па-яўрэйску… Многія вучоныя аддаюць перавагу форме „Яхвэ“, але поўнай упэўненасці, што гэта форма правільная, няма[74]».

Спрэчкі вакол Калосянам 1:16,17[правіць | правіць зыходнік]

На думку кансультанта Інстытута пераклада Бібліі, доктара філалагічных навук А. С. Дзясніцкага тое, як Пасланне Апостала Паўла да Калосцаў раздзел 1, сціхі 16 і 17 перакладзены ў ПНС, з’яўляецца найбольш яскравым выпадкам змены тэксту[75].

Грэчаскі тэкст гэтых сціхоў у выданні Вескота-Хорта: «ἐν αὐτῷ ἐκτίσθη τὰ πάντα ἐν τοῖς οὐρανοῖς καὶ ἐπὶ τῆς γῆς, τὰ ὁρατὰ καὶ τὰ ἀόρατα, εἴτε θρόνοι εἴτε κυριότητες εἴτε ἀρχαὶ εἴτε ἐξουσίαι· τὰ πάντα δι’ αὐτοῦ καὶ εἰς αὐτὸν ἔκτισται· καὶ αὐτός ἐστιν πρὸ πάντων καὶ τὰ πάντα ἐν αὐτῷ συνέστηκεν»[76].

У ПНС на англійскай мове ў рэдакцыі 1984 г. гэта было перакладзена так: «Because by means of him all [other] things were created in the heavens and upon the earth, the things visible and the things invisible, no matter whether they are thrones or lordships or governments or authorities. All [other] things have been created through him and for him. Also, he is before all [other] things and by means of him all [other] things were made to exist» (слова «other» дадзена ў квадратных дужках, як даданае перакладчыкам)[77].

Яшчэ у 1953 г. Брус Мерцгер крытыкаваў першае выданне ПНС за дадатак слова «other» («астатняе»), які ён лічыў неапраўданай інтэрпаляцыяй[78].

У 1999 г. у абарону ПНС выступіў нарвежскі лінгвіст і адзін са Сведкаў Іеговы Рольф Ёхан Фурулі. У 2011 г. яго кніга была перакладзена на рускую мову пад назвай «Как богословие и предвзятость влияют на перевод Библии». Фурулі піша наступнае наконт перакладу Калосцаў 1:16,17: «слова pas ці pan не заўсёдв мае усеаб’емнае значэнне. У залежнасці ад кантэксту яно можа абазначаць як „абсалютна ўсё“, так і „усе віды“, „усе тыпы“ ці „усе астатнія“… З выключна лінгвістычнага пункту гледжання пераклад „усё астатняе“ у Кал. 1:16—17, 20 неабавязковы, але магчымы. Іншымі словамі, ПНМ мог бы скарыстацца словам „астатняе“ нават без дужак, бо ў гэтым кантэксце яно не з’яўляецца дадаткам ці інтэрпаляцыяй, а апраўданым сэнсавым элементам слова pas»[79].

У 2012 г. Дзясніцкі выступіў з аправяржэннем довадаў Фурулі, сцвярджаючы, што грэчаскае слова πας («усё») можна перакласці як «усё астатняе» толькі на падстве кантэксту, які мае на ўвазе даданне прыметніка «астатняе» у пераклад. Але ў гэтай сітуацыі кантэкст такога не мае на ўвазе, і даданне такога прыметніка змяняе сэнс грэчаскага тэксту. На думку Дзясніцкага, Хрыстос сам з’яўляецца Творцам, а пераклад «пасрэдствам яго створана ўсё астатняе» дае зразумець, што Бог спачатку стварыў яго. Аднак, згодна думкам Дзясніцкага, тэкст «падрабязна пералічвае, што было створана Хрыстом, і не пакідае далейшай магчымасці ўключыть у шэраг створанага і Яго Самога[80]».

Суд над Перакладам новага свету[правіць | правіць зыходнік]

13 ліпеня 2015 г. мытня РФ затрымала на мяжы з Фінляндыяй партыю літаратуры Сведкаў Іеговы, якая накіроўвалася ў Расію. Сярод матэрыялаў былі 2016 экземпляраў Бібліі ПНС. Некалькі экземпляраў Бібліі былі накіраваны Паўночна-Заходняй транспартнай пракуратурай на экспертызу на наяўнасць экстрэмізму[81][82].

Сведкі Іеговы Фінляндыі і Расіі падалі скаргу на дзеянні мытні, але спачатку Арбітражны суд Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці (29.12.2015), а потым і Вярхоўны Суд РФ (23.12.2016) адхіляюць гэту скаргу і пастанаўляюць пакінуць літаратуру, у тым ліку Бібліі, канфіскаванай[82].

Судовае разбіральніцтва па наяўнасці экстрэмізму ў канфіскаванай літаратуры пачалося ў Выбаргскім гарадскім судзе ў 15 сакавіка 2016 г. Суд дазволіў прадстаўнікам Сведкаў Іеговы ўдзельнічаць у працэсе ў якасці зацікаўленага боку[83] і некалькі разоў пераносіў разбіральніцтва. 26 красавіка 2016 г. суд прыняў рашэнне аб правядзенні рэлігіязнаўчай экспертызы канфіскаванай літаратуры[84].

6 чэрвеня 2017 Цэнтр сацыякультурных экспертыз, арганізацыя, якой былі накіраваны на даследаванне экземпляры канфіскаванай літаратуры, заключае, што Пераклад новага свету з’яўляецца не Бібліяй, а экстрэмісцкай публікацыяй[82].

17 жніўня 2017 г. суд г. Выбарг (Расія) аб’явіў «Святое Пісанне — Пераклад новага свету экстрэмісцкім выданнем»[85]. Свае рашэнне суд абгрунтаваў спасылкай на заключэнне экспертаў ад пракуратуры, якія заявілі:

«Прадстаўленая на даследаванне кніга „Святое Пісанне — Пераклад новага свету“ не з’яўляецца Каранам, Танахам або Ганджуром, паколькі, як гаварыцца ў самім выданні, яна складзена на аснове іншых крыніц. У той жа час яна не з’яўляецца Бібліяй у сілу тых прычын, што не мае такой назвы, у аснове яе ляжыць пераклад на англійскую мову старажытнагабрэйскіх і старажытнагрэцкіх тэкстаў, у тэкст былі ўнесены значныя змены, наяўнасць якіх прызнаецца самімі аўтарамі перакладу „новага свету“. Самы паказальны прыклад — трактоўка тэтраграмматона ў форме Іегова. Акрамя таго, ключавыя тэксты Новага Запавету, якія сцвярджаюць адзінства прыроды і роўнасць Бога Айца і Бога Сына, зменены так, каб яны маглі быць вытлумачаны ў процілеглым значэнні. Таксама ў дадзенай кнізе адсутнічаюць цытаты з Карана, Танах або Ганджура і Бібліі.

Спасылка прадстаўнікоў зацікаўленых асоб, а таксама паказанні спецыялістаў, на наяўнасць у тэксце кнігі „Святое Пісанне — Пераклад новага свету“ тэксту, які часткова супадае па сваім змесце з тэкстам агульнапрызнаных перакладаў Бібліі, само па сабе не з’яўляецца падставай лічыць усё выданне Бібліяй як такой, у сувязі з чым да яго не могуць быць ужытыя нормы артыкулу 3.1 Федэральнага закона 114-ФЗ „Аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці“, у адпаведнасці з якім Біблія, Каран, Танах і Ганджур, іх змест і цытаты з іх не могуць быць прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі[86]

Сведкі Іеговы вялі тэкставую трансляцыю судовага паседжання[87] і 21 верасня 2017 г. падалі апеляцыю і Ленінградскі абласны суд[88]. Пазней на афіцыйным сайце Сведкаў Іеговы з’явілася інфармацыя, што апеляцыйнае слуханне пройдзе 6 снежня 2017 г[89].

Прафесар-біблеіст, крытык ПНС, А. Дзясніцкі перакладчыца Я. Смагіна і вядомыя рэлігіязнаўцы Расіі М. Шабураў і К. Элбакян у канцы лістапада — пачатку снежня 2017 г. выступілі з асуджэннем рашэння Выбаргскага суда, як парушэння законаў РФ і ўмяшальніцтва пракуратуры ў рэлігіязнаўчыя спрэчкі[90][91][92][93].

6 снежня 2017 г. калегія Ленінградскага абласнога суда прыняла рашэнне заслухаць экспертаў, якія праводзілі аналіз ПНС і яшчэ некалькіх выданняў Сведкаў Іеговы на наяўнасць экстрэмізму і 20 снежня, пасля відэаканферэнцыі з гэтымі экспертамі і разглядання матэрыялаў справы, пакінула рашэнне Выбаргскага гарадскога суда без змяненняў. Пры гэтым, згодна тэкставай трансляцыі паседжанняў 6 і 20 снежня, суд адхіліў практычна ўсе хадатайніцтвы еўрапейскіх структур Сведкаў Іеговы, якія прадстаўлялі праваўладальніка Перакладу новага свету[94]. Пазней на сайце Сведкаў Іеговы ў Расіі была апублікавана вытрымка з пастановы Ленаблсуда, якая тлумачыла, чаму суд не прызнаў гэта выданне перакладам Бібліі: "Довады пра тое, што кніга ў шэрым пераплёце на рускай мове з назвай «Святое Пісанне — Пераклад новага свету» з’яўляецца Бібліяй, адхіляюцца, паколькі кніга не ўтрымлівае адпаведны загаловак «Біблія», што прадугледжана сістэмай стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе (ДАСТ 7.80-2000), фактычна з’яўляецца перакладам на рускую мову, у яе аснове ляжыць пераклад на англійскую мову старажытнаяўрэйскіх і старажытнагрэчаскіх тэкстаў са значнымі зменамі, наяўнасць якіх прызнаецца самімі аўтарамі «Перакладу новага ўраду свету[95].»" Вытрымка суправаджалася тлумачэннем, што дзяржстандарт 7.80-2000 увогуле не ўзгадваўся падчас судовага разбіральніцтва і што ён рэгламентуе бібліятэчную і бібліяграфічную дзейнасць і таму прыменены судом памылкова[96].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сторожевая Башня. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 1 ноября 2007 г. — С. 10—12
  2. Свидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2005 г. — С. 607, 608
  3. Сторожевая Башня. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 1 ноября 2007 г. — С. 8
  4. Сторожевая Башня. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 15 октября 1999 г. — С. 28, 27
  5. Свидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2005 г. — С. 609
  6. Сторожевая Башня. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 15 октября 1997 г. — С. 11, 12
  7. Перевод нового мира вышел на трех языках Индии //JW.ORG
  8. «Перевод нового мира» вышел на четырёх языках народов Индонезии // JW.ORG
  9. «Перевод нового мира» вышел на языке умбунду // JW.ORG
  10. «Перевод нового мира» вышел на таитянском языке // JW.ORG
  11. Вышла Библия в переводе «Новый мир» на языке аймара //JW.ORG
  12. Вышла в свет Библия на языке лунда //JW.ORG
  13. Вышли Христианские Греческие Писания на булу //JW.ORG
  14. Вышел перевод «Новый мир» на языке сена //JW.ORG
  15. Священное Писание. перевод нового мира. Издание на русском языке 2008 г., с. 4
  16. Вторые выходные подряд — шесть новых Библий! і 28 июня 2020 года вышло сразу шесть новых Библий // JW.ORG
  17. Выпуск Христианских Греческих Писаний в переводе «Новый мир» на языке ньюнгве, Вышли в свет Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» на языке тохолабал, Были выпущены Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» на языке чоль //JW.ORG
  18. Христианские Греческие Писания вышли на гренландском языке // JW.ORG
  19. Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» выпущены на языке тлапанек // JW.ORG
  20. Вышли Христианские Греческие Писания на языке ломве, Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» на ибанском языке, Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» появились на языке чияо, Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» на польском жестовом языке //JW.ORG
  21. Первый в мире полный перевод Библии на жестовом языке // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  22. Христианские Греческие Писания — теперь на языках чангана и макуа // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  23. Вышло в свет Евангелие от Матфея на языках гитонга и ронга // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  24. Свидетели Иеговы выпустили Евангелие от Матфея на зимбабвийском жестовом языке // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  25. Jehovah’s Witnesses Reach Translation Milestone With Bible Release in Mozambique New World Translation Now Available in 200 Languages // JW.ORG
  26. In Congo, New World Translation of the Christian Greek Scriptures Released in Alur New World Translation Now Available in 200 Languages // JW.ORG
  27. Тамильский перевод «Новый мир» теперь доступен и на латинице // JW.ORG
  28. Евангелие от Матфея вышло на языке хмонг // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  29. На венесуэльском жестовом языке вышли Евангелия от Матфея и от Иоанна // JW.ORG
  30. Вышла в свет «Библия. Евангелие от Матфея» на языке конкани (латиница) // JW.ORG
  31. Евангелие от Матфея на языке фон // JW.ORG
  32. Вышло Евангелие от Матфея на языке кабувердьяну // JW.ORG
  33. Евангелие от Матфея теперь доступно на языке панджаби (шахмукхи) // JW.ORG
  34. Новое достижение: 13 Библий за одни выходные! // JW.ORG
  35. Издано Евангелие от Матфея на мегрельском языке // JW.ORG
  36. Вышло в свет Евангелие от Матфея на никобарском языке // JW.ORG
  37. Владислав Силивончик До кого в двері не стукали Свідки Єгови? Кілька фактів про їхню діяльність // Українська правда, 19 ліпеня 2018 г.
  38. Священное Писание — Пераклад новага свету. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2007 г. — С. 1754, 1755
  39. Сторожевая Башня. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 1 апреля 2003 г. — С. 31
  40. Священное Писание — Пераклад новага свету. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2007 г. — С. 6
  41. У перакладзе В. Сёмухі на беларускую мову таксама выкарыстоўваецца акраверш.
  42. Священное Писание — Пераклад новага свету. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc. — 2007 г., С. 7
  43. Свидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2005 г. — С. 610
  44. Священное Писание — Пераклад новага свету. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc. — 2007 г., С. 1574, 1575
  45. Священное Писание — Пераклад новага свету. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2007 г. — С. 1732—1771
  46. Священное Писание — Перевод нового мира. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2007 г. — С. 1772—1787
  47. Особенности пересмотренного издания //JW.ORG
  48. Все Писание вдохновлено Богом и полезно. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2009 г. — с. 336, 334—343
  49. Все Писание вдохновлено Богом и полезно. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2009 г. — с. 337, 345—349
  50. Священное Писание — Пераклад новага свету. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2007 г. — С. 5
  51. Божье имя пребудет вовеки — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 1994. — С. 26
  52. У англійскай рэдакцыі 2013 г. у гэтым сціху выраз «свой дом» версіі 1984 г. заменены фразай «дом Іеговы» для захавання паслядоўнасці перакладу тэтраграматона.
  53. Падробныя тлумачэнні перакладчыкаў і поўны спіс месцаў, дзе было пастаўлена імя Бога, знаходзяцца у Дататках 1A і 1B выдання Перакладу новага свету з заўвагамі на англійскай мове New World Translation of the Holy Scriptures with References. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 1984 г. — С. 1561, 1562
  54. New World Translation of the Holy Scriptures with References. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 1984 г. — С. 1564—1566
  55. Кітайскі місіянерскі часопіс» за 1876 г. цыт. па: Следуя этой же логике.//Пробудитесь! — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 8 ноября 1994 г. — С. 27
  56. Bibla, Simon Filipaj, 1994
  57. Христијанските свети книги — Новиот завет, 1999 Архівавана 9 кастрычніка 2017.
  58. Nowy Testament Архівавана 3 снежня 2013., 1574
  59. Евангеллле паводле Мацьвея ў пер. С. Буднага PDF (польск.)
  60. У англійскім выданні 2013 г. «шэол» і «гадэс» заменены словам магіла
  61. Священное Писание — Пераклад новага свету. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2007 г. — С. 1743—1746
  62. Пробудитесь! — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 8 сентября 2001 г. — С. 19
  63. Священное Писание — Пераклад новага свету. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2007 г. — С. 1360 Архівавана 1 лістапада 2013.
  64. Культы и мировые религии
  65. J. BeDuhn, Truth in Translation: Accuracy and Bias in English Translations of the New Testament, p. xii, 24-40, 163, 165.
  66. Пробудитесь! — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., ноябрь 2007 г. — С. 14
  67. Gilmour, Samuel MacLean — QUA — Database of Archival Holdings Архівавана 11 кастрычніка 2014.
  68. The Andover Newton Quarterly, September 1966, Vol 7, #1 page 25, 26
  69. Десницкий А. С. Современный библейский перевод. ‒ М. : Изд-во ПСТГУ, 2015. ‒ С. 239.
  70. Иероним Стридонский. Прологи к книгам Ветхого Завета
  71. Руслан Хазарзар. Христианские Греческие Писания — Перевод нового мира. Гл. таксама: Талмуд, Мишна, Санхедрин.10:1 і Песикта.148а
  72. Яхве
  73. Калі параўнаць традыцыі розных перакладаў Бібліі на беларускую мову, то можна заўважыць, што пераклад В. Сёмухі прапануе варыянт „Ягова“, а ў перакладзе У. Чарняўскага выкарыстаны варыянт „Ягвэ“
  74. Рассуждение с помощью Писаний. Нью-Йорк, 2008. — С. 174—175
  75. Десницкий А. С. Отзыв на книгу Рольфа Фурули «Как богословие и предвзятость влияют на Первод Библии».
  76. Грэчаскі тэкст выдання Весткота-Хорта, 1881 г., Кал. 1:16, 17.
  77. На беларускую мову гэту думку можа перакласці так: «Таму што пасрэдсвам яго ўсё [астатняе] было створана на небе і на зямлі, бачнае і нябачнае, прастолы, начальствы, урады ці ўлады. Усё [астатняе] было створана пасрэдствам яго і для яго. Таксама, ён быў да таго, як з’явілася ўсё [астатняе] і пасрэдствам яго ўсё [астатняе] пачало існаваць.»
  78. Б. М. Мецгер. Свидетели Иеговы и Иисус Христос: Библейская и теологическая оценка. // Theology Today, 10/1 (apr. 1953), стр. 65—85.
  79. Р. Фурули. Как богословие и предвзятость влияют на перевод Библии. С. 270, 271
  80. Десницкий А. С. Отзыв на книгу Рольфа Фурули „Как богословие и предвзятость влияют на Первод Библии“.
  81. Таможня задержала две тысячи экземпляров Библии в переводе Свидетелей Иеговы // Сова
  82. а б в Россия признает Библию экстремистской // Афіцыйны сайт Сведкаў Яговы
  83. Суд согласился привлечь общину Свидетелей Иеговы к процессу о запрете Библии // Сова
  84. Началось рассмотрение иска о запрете Библии в переводе Свидетелей Иеговы // Сова
  85. Библия в переводе Свидетелей Иеговы признана экстремистской// Информационно-аналитический центр «Сова»
  86. Решение по Делу № 2-5/2017 // Официальный сайт Выборгского городского суда
  87. Репортаж: Суд над Библией в Выборге Архівавана 2 кастрычніка 2017. // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  88. Апелляционная жалоба на решение Выборгского суда о запрете Библии (таксама яе поўны тэкст ан-лайн Архівавана 2 кастрычніка 2017.) // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  89. Russian Court to Hear Appeal on Declaring the Bible «Extremist» // Jehovah’s Witnesses official website
  90. Андрей Десницкий: «Это вопрос профессионалов и читателей, а не прокуратуры и суда» // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  91. Николай Шабуров: «Это перевод Библии. Попытки утверждать иное просто невежественны» // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  92. Екатерина Элбакян: «Признавая экстремистским перевод, мы признаем экстремистским сам текст» // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  93. Евгения Смагина: «Несколько альтернативных переводов — это безусловное благо» // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  94. Репортаж: Слушание в Леноблсуде о запрете перевода Библии Архівавана 2 студзеня 2018. // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  95. Леноблсуд мотивировал решение о запрете „Священного Писания“ отсутствием слова „Библия“ в заголовке // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  96. Леноблсуд мотивировал решение о запрете «Священного Писания» отсутствием слова «Библия» в заголовке // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пераклад новага свету ан-лайн[правіць | правіць зыходнік]

Станоўчыя водгукі на пераклад[правіць | правіць зыходнік]

Крытыка перакладу рэлігійнымі апанентамі[правіць | правіць зыходнік]

Дадатковая інфармацыя пра пераклад[правіць | правіць зыходнік]

Дакументы судовых разбіральніцтваў над перакладам[правіць | правіць зыходнік]