Асманскія султаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Султаны Асманскай імперыі)
Асманскія манархі ад Асмана I да Мехмеда V

Асманскія султаны, інакш султаны Асманскай імперыі.

Туркі-асманы паходзілі з агузскага племя кайы, які насяляў у Сярэдняй Азіі ў вобласці Балха. Ратуючыся ад нашэсця манголаў, частка племя адвандравала на захад, дзе іх правадыры знаходзіліся на службе ў харэзмшаха Джалал уд-Дзіна. Затым невялікае падраздзяленне кайы, на чале з Эртагрулам, накіравалася ва ўладанне румскага султана Кай-Кубада I, які дараваў яму удж Сёгюта ў Анатолі, на мяжы з візантыйскімі ўладаннямі.

У 1402 сярэднеазіяцкі заваёўнік Цімур разграміў асманаў пад Анкарой. Султан Баязід I патрапіў у палон, дзе і памёр. Дзяржаву асманаў Цімур падзяліў на часткі. Толькі Мурат II змог ізноў аднавіць адзінства дзяржавы. Пайшла магутная экспансія турак з XIV стагоддзя.

У 1517 г. Селім I знішчыў дзяржаву мамлюкаў у Егіпце, і далучыў Егіпет да сваіх уладанняў. Ён таксама прыняў новы тытул халіф прававерных. Асманскія султаны насілі тытул халіфа аж да 1924 г.

Асманскі Імператарскі штандарт

Паступова ўзмацніўшыся, туркі-асманы захапілі велізарныя тэрыторыі, якія ўключалі ў сябе ўвесь Балканскі паўвостраў, Малую-Азію, Паўночную Афрыку аж да Марока, Сірыю, Палесціну, Аравійскі паўвостраў, Месапатамію, Закаўказзе і Крым.

У 1922 султан Мехмед VI пакінуў краіну. Практычна з гэтага моманту манархія ў Асманскай імперыі перастала існаваць. Дакументальна гэта было аформлена 29 кастрычніка 1923 г. калі была абвешчана Турэцкая рэспубліка. Больш у Турцыі манархія не адраджалася.

Спіс султанаў[правіць | правіць зыходнік]

Продкі Асманскай дынастыі[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнікі Асманскай дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Улубеі[правіць | правіць зыходнік]

  • Асман I (Фахр уд-Дзін Асман бей) — сын Эртагрула, нар. 1258, уджбей Сёгюта 12811299, улубей Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 12991324
  • Архан (Іхціяр уд-Дзін Архан-бей, празваны таксама Перамаганосны) — сын Асмана I, нар.1288, улубей Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 13241362

Султаны[правіць | правіць зыходнік]

  • Мурад I — сын Архана, нар.1326, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 13621389
  • Баязід I Йылдырым (Маланканосны) — сын Мурада I, нар. 1360, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 13891402
    • Сулейман Чэлебі (Высакародны) (Гыяс уд-Дунія вж д-Дашла Сулейман-хан) — сын Баязіда I, нар. 1375, улубей Айдына, Карэсі і Сарухана 13961402, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў еўрапейскіх уладанняў) 1402/14031411
    • Муса Чэлебі (Салах уд-Дунія вэ д-Дзін Муса-хан) — сын Баязіда I, нар. 1388, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў еўрапейскіх уладанняў) 14111413
  • Мехмед I Чэлебі (Гыяс уд-Дзін Мехмед-хан) — сын Баязіда I, нар. 1374, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы (кіраваў малаазійскіх уладанняў у 1402/1403-1413) 14131421
  • Мурад II — сын Мехмеда I, нар. 1404, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 14211444, 14461451

Падзішахі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мехмед II Фаціх (Заваёўнік) — сын Мурада II, нар. 1432, султан Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 14441446, 14511453, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 14531481
  • Баязід II Дэрвіш — сын Мехмеда II, нар. 1447, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 14811512
  • Селім I Явуз — сын Баязіда II, нар. 1467, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 15121520, 1-й халіф з дынастыі асманаў 15171520
  • Сулейман I Кануні (празваны туркамі Заканадаўца, а еўрапейцамі Цудоўны) — сын Селіма I (Грознага), нар. 1495, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы 15201566, халіф 15201566
  • Селім II — сын Сулеймана I, нар. 1524, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 15661574
  • Мурад III — сын Селіма II, нар. 1546, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 15741595
  • Мехмед III — сын Мурада III, нар. 1568, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф15951603
  • Ахмед I — сын Мехмеда III, нар. 1589, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 16031617
  • Мустафа I — сын Мехмеда III, нар. 1591, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 16171618, 16221623, пам. 1639
  • Асман II — сын Ахмеда I, нар. 1604, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 16181622
  • Мурад IV — сын Ахмеда I, нар. 1612, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 16231640
  • Ібрагім I — сын Ахмеда I, нар. 1615, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 16401648
  • Мехмед IV — сын Ібрагіма I, нар. 1642, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 16481687, пам. 1691
  • Сулейман II — сын Ібрагіма I, нар. 1642, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 16871691
  • Ахмед II — сын Ібрагіма I, нар. 1643, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 16911695
  • Мустафа II — сын Мехмеда IV, нар. 1664, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 16951703
  • Ахмед III — сын Мехмеда IV, нар. 1673, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 17031730, пам. 1736
  • Махмуд I — сын Мустафы II, нар. 1696, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 17301754
  • Асман III — сын Мустафы II, нар. 1699, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 17541757
  • Мустафа III — сын Ахмеда III, нар. 1717, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 17571774
  • Абдул-Хамід I — сын Ахмеда III, нар. 1725, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 17741789
  • Селім III — сын Мустафы III, нар. 1761, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 17891807, пам.1808
  • Мустафа IV — сын Абдул-Хаміда I, нар. 1778, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 18071808
  • Махмуд II — сын Абдул-Хаміда I, нар. 1785, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 18081839
  • Абдул-Меджыд I — сын Махмуда II, нар. 1823, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 18391861
  • Абдул-Азіз — сын Махмуда II, нар. 1830, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 18611876
  • Мурад V — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1830, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 1876, пам. 1904
  • Абдул-Хамід II — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1842, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 18761909, пам. 1918
  • Мехмед V Рэшад — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1844, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 19091918
  • Мехмед VI Вахідэдзін — сын Абдул-Меджыда I, нар. 1861, падзішах Найвышэйшай Асманскай дзяржавы, халіф 19181922, пам. 1926

Кіраўнікі бейлікаў[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]