Перайсці да зместу

Няміга (станцыя метро, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станцыя метро Няміга)
«Няміга»
руск.: Немига
Аўтазаводская лінія (Мінск)
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 31 снежня 1990
Раён Цэнтральны
Тып калонная трохпралётная дробнага залажэння
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Архітэктары Юрый Міхайлавіч Градаў і Леанід Мендэлевіч Левін
Мастакі Леанід Васілевіч Хобатаў
Выхад да вуліц вуліца Няміга, праспект Пераможцаў, вуліца Максіма Багдановіча
Наземны транспарт А: 1, 24, 38, 57, 69, 73, 91, 119с, 163, 188с; Тб: 12, 29, 37, 40, 46, 53
Код станцыі 217
Суседнія станцыі Фрунзенская і Купалаўская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нямі́га (трансліт.: Niamiha) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца на Аўтазаводскай лініі.

Адкрыта 31 снежня 1990. Архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін, мастак Л. Хобатаў[1].

Пры будаўніцтве станцыі вырашаліся складаныя археалагічныя, інжынерныя і горадабудаўнічыя задачы. Перадусім патрэбна было захаваць гістарычны падземны пласт культурнай спадчыны, які вякамі ствараўся ў гэтай зоне Мінска. Вялізарнае значэнне мае і гістарычная забудова ў раёне станцыі. Зважаючы на гэтыя ўмовы, былі знойдзены нестандартныя канструктыўныя рашэнні па размяшчэнні тэхнічных памяшканняў станцыі, умацаванню падмуркаў існуючых будынкаў і абарона ад вібрацыі помнікаў архітэктуры.

Мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе

30 мая 1999 года на выхадзе са станцыі метро ў бок праспекта Машэрава (цяпер Пераможцаў) адбылася цісканіна, у выніку якой загінулі 53 чалавекі, а яшчэ звыш 250 пацярпелі. 8 ліпеня на месцы трагедыі адкрыты мемарыял ахвярам.

Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Каменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

Станцыя размешчана ў гістарычным цэнтры горада і названа па назве ракі Нямігі, з якой звязаны першы летапісны ўспамін пра Мінск, і аднайменнай вуліцы. Побач размешчаны старадаўнія раёны горада — Верхні горад, Траецкае прадмесце, Ракаўскае прадмесце. Тут стаяць адноўленая па чарцяжах XVIII стагоддзя Мінская ратуша, Свята-Духаў сабор, Касцёл Святой Дзевы Марыі і найстарэйшы ацалелы будынак Мінска — Свята-Петрапаўлаўскі сабор, пабудаваны ў 1613 годзе. Да будаўніцтва метро на месцы станцыі праводзіліся археалагічныя раскопкі.

Архітэктурна-мастацкае рашэнне падпарадкавана гістарычнай значнасці месца размяшчэння станцыі пры ўпадзенні ў Свіслач ракі Няміга, дзе размяшчаўся Дзядзінец або Замчышча старажытнага Менска. У афармленні інтэр’ера станцыі рэалізавана тэма «драўлянага зруба» на калонах і на сценах пероннай залы ў спалучэнні з белым мармурам. Свяцільні, нагадваюць форму карабельных ілюмінатараў, асвятляюць ладдзю як элемент, што звязвае мінулае і сучаснасць.

Зноскі

  1. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.