Няміга (станцыя метро, Мінск)
«Няміга» руск.: Немига | |
|---|---|
Аўтазаводская лінія (Мінск) | |
| Мінскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 31 снежня 1990 |
| Раён | Цэнтральны |
| Тып | калонная трохпралётная мелкага залажэння |
| Колькасць платформаў | 1 |
| Тып платформы | астраўная |
| Форма платформы | прамая |
| Архітэктары | Юрый Міхайлавіч Градаў і Леанід Мендэлевіч Левін |
| Мастакі | Леанід Васілевіч Хобатаў |
| Выхад да вуліц | вуліца Няміга, праспект Пераможцаў, вуліца Максіма Багдановіча |
| Наземны транспарт |
А: 1, 24, 57, 69, 73, 91, 119с, 163 Т: 29, 37, 40, 40a, 46, 53 |
| Код станцыі | 217 |
| Суседнія станцыі | Фрунзенская і Купалаўская |
Нямі́га (трансліт.: Niamiha) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца на Аўтазаводскай лініі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыта 31 снежня 1990. Архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін, мастак Л. Хобатаў[1].
Пры будаўніцтве станцыі вырашаліся складаныя археалагічныя, інжынерныя і горадабудаўнічыя задачы. Перадусім патрэбна было захаваць гістарычны падземны пласт культурнай спадчыны, які вякамі ствараўся ў гэтай зоне Мінска. Вялізарнае значэнне мае і гістарычная забудова ў раёне станцыі. Зважаючы на гэтыя ўмовы, былі знойдзены нестандартныя канструктыўныя рашэнні па размяшчэнні тэхнічных памяшканняў станцыі, умацаванню падмуркаў існуючых будынкаў і абарона ад вібрацыі помнікаў архітэктуры.
30 мая 1999 года на выхадзе са станцыі метро ў бок праспекта Машэрава (цяпер Пераможцаў) адбылася цісканіна, у выніку якой загінулі 53 чалавекі, а яшчэ звыш 250 пацярпелі. 8 ліпеня на месцы трагедыі адкрыты мемарыял ахвярам.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя размешчана ў гістарычным цэнтры горада і названа па назве ракі Нямігі, з якой звязаны першы летапісны ўспамін пра Мінск, і аднайменнай вуліцы. Побач размешчаны старадаўнія раёны горада — Верхні горад, Траецкае прадмесце, Ракаўскае прадмесце. Тут стаяць адноўленая па чарцяжах XVIII стагоддзя Мінская ратуша, Свята-Духаў сабор, Касцёл Святой Дзевы Марыі і найстарэйшы ацалелы будынак Мінска — Свята-Петрапаўлаўскі сабор, пабудаваны ў 1613 годзе. Да будаўніцтва метро на месцы станцыі праводзіліся археалагічныя раскопкі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктурна-мастацкае рашэнне падпарадкавана гістарычнай значнасці месца размяшчэння станцыі пры ўпадзенні ў Свіслач ракі Няміга, дзе размяшчаўся Дзядзінец або Замчышча старажытнага Менска. У афармленні інтэр’ера станцыі рэалізавана тэма «драўлянага зруба» на калонах і на сценах пероннай залы ў спалучэнні з белым мармурам. Свяцільні, нагадваюць форму карабельных ілюмінатараў, асвятляюць ладдзю як элемент, што звязвае мінулае і сучаснасць.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Пуць у бок «Фрунзенскай»
-
Пуць з боку «Купалаўскай»
-
Назва станцыі на пуцявой сцяне
-
Стылізаваная ладдзя пад столлю станцыі
-
Помнік загінулым пры ўваходзе на станцыю
Зноскі
- ↑ Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Няміга (станцыя метро, Мінск)