Шуляўская (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Шуляўская»
укр.: Шулявська
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 5 лістапада 1963 года
Ранейшыя назвы Завод «Бальшавік»
Раён Шаўчэнкаўскі
Акруга Шуляўка
Тып пілонная з скарочанай цэнтральнай залай
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 100,0 м
Шырыня платформаў, м 19.7 м
Архітэктары Anatolii Dobrovolskyi[d], Boris Iwanowitsch Prijmak[d], Oleksandr Malynovskyi[d] і Anatolii Cherkaskyi[d]
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Даўжэнка, праспекта Перамогі
Час адкрыцця 05:38
Код станцыі 115
Суседнія станцыі Політэхнічны інстытут і Берасцейская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

Шуляўская (укр.: Шуля́вська, вымаўленне ) — 7-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Берасцейская» і «Політэхнічны інстытут».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыта 5 лістапада 1963 года ў складзе другой пускавой чаргі пад назвай «Завод „Бальшавік“» (па назве буйнога машынабудаўнічага прадпрыемства). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года[1], ад гістарычнай мясцовасці Шуляўка, паблізу ад якой станцыя размешчана.

Здарэнне[правіць | правіць зыходнік]

23 красавіка 2007 года адбыўся пажар на рэчавым рынку, размешчаным побач са станцыяй. Падчас гэтага надзвычайнага здарэння станцыя была зачыненая для ўваходу і выхаду. Акрамя таго, загарэлася кафэ, размешчанае на другім паверсе наземнага вестыбюля. Наведвальнікі кафэ былі эвакуіраваны пажарнікамі. Пасля ліквідацыі пажару наземны вестыбюль станцыі аднавіў сваю працу. Памяшканне кафэ на другім паверсе сур’ёзна пацярпела ад агню і было зачынена на рамонт[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы злучаюцца паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Падземны вестыбюль злучаны з выхадам на паверхню трохстужачным двухмаршавым эскалатарам. Паміж маршамі эскалатараў размешчаны прамежкавы падземны вестыбюль.

Наземны вестыбюль уяўляе сабой двухпавярховы будынак цыліндрычнай формы, размешчаны на скрыжаванні праспекта Перамогі і вуліцы Даўжэнкі.

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Рэжым працы[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё — 5:38, закрыццё — 0:11.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 05:47
  • ст. «Акадэмгарадок» — 06:02

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:16
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:31

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Распараджэнне Кіеўскага гарадскога савета і Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі ад 2 лютага 1993 года № 16/116 «Аб вяртанні вуліцам гістарычных назваў, перайменаванні паркаў культуры і адпачынку, станцый метро». (укр.)
  2. Пажар на Шуляўцы Архівавана 26 красавіка 2007. // Падрабязнасці.UA — 2007. — 23 красавіка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]