Стары Двор (Баранавіцкі раён)
Вёска
Стары Двор
|
Стары́ Двор[1] (трансліт.: Stary Dvor, руск.: Старый Двор) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 16 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле перапісу 1897 годзе фальварак у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічала сыраварня.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 11 двароў, 41 жыхар.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 182 жыхары, 74 гаспадаркі.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Памятны крыж ахвярам гвалту, устаноўлены ў памяць пра аднавяскоўцаў, выселеных 10 студзеня 1940 года ў Сібір[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ За одну ночь — минус полдеревни. Как в Западной Беларуси избавлялись от «враждебных элементов» Архівавана 10 студзеня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх