Перайсці да зместу

Бараціна (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бараціна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225365
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204887006
Бараціна (Беларусь)
Бараціна
Бараціна
Бараціна (Брэсцкая вобласць)
Бараціна
Бараціна

Бара́ціна[2] (трансліт.: Baracina, руск.: Баратино) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 39 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск. Насельніцтва 27 жыхароў, 14 гаспадарак (2005).

З-пад Горадні (Азёры) фіксавалася прозвішча Баратовіч, з Горадні было Баратэвіч.[3][4] У 18 ст. фіксаваліся старыя літоўскія Барат (Уцяна), патранімічнае Баратэнас (Гелваны).[5][6] Ёсць латышскае Barats[7].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах Бараціна ўпамінаецца пад 1567 года як вёска, шляхціч якой Васіль Тумінскі выставіў для войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго коннага воіна. У 1623 годзе фальварак і вёска Бараціна ўваходзілі ў склад маёнтка Ішкалдзь, з'яўляўся ўласнасцю біржанскай лініі Радзівілаў[8].

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

З канца XVIII ст. ў складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 годзе — хутар у Востраўскай воласці Навагрудскага павета. У 1909 годзе засценак.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Паланэчкаўскай, са снежня 1925 года Вольнаўскай гміне Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[9], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет)[10].

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-GQW5-K?i=762&cat=1046887
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-6WXP-G?i=59&cat=1046002
  5. https://www.epaveldas.lt/preview?id=669%2F1%2F131
  6. https://www.epaveldas.lt/preview?id=1317%2F1%2F11
  7. https://uzvardi.lv/surname/748148
  8. Васіль Дубейка. Нашы вёскі // Газета «Наш край», 4 жніўня 1993
  9. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  10. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.