Родкавічы
Вёска
Родкавічы
| ||||||||||||||||||||
Ро́дкавічы[1] (трансліт.: Rodkavičy, руск.: Родковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 28 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск. Насельніцтва 63 жыхары, 40 гаспадарак (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1897 годзе ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Петкавіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 18 двароў, 126 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 63 жыхары, 40 гаспадарак.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік землякам.
- На мясцовых могілках пахаваны партызаны І. В. Варанковіч, Р. Ф. Косцін, В. І. Плаўсюк, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі ў 1943—1944 гг., і старшыня былога Галынкаўскага с/с І. І. Сташынскі, забіты ў 1950 годзе бандытамі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Родкавічы