Перайсці да зместу

Дудзічы (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дудзічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225365
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204830022
Дудзічы на карце Беларусі ±
Дудзічы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Дудзічы (Баранавіцкі раён)
Дудзічы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Дудзічы (Баранавіцкі раён)

Ду́дзічы[1] (трансліт.: Dudzičy, руск.: Дудичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск. Насельніцтва 62 жыхары, 32 гаспадаркі (2005).

У 1881 годзе вёска і фальварак Дудзічы належалі Свічатоўскаму. У 1909 годзе ў Гарадзенкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Са снежня 1925 года ў Вольнаўскай гміне. З 1939 года ў БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[2], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет)[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.