Сяргей Іванавіч Вавілаў
Сяргей Іванавіч Вавілаў | |
---|---|
руск.: Сергей Иванович Вавилов | |
| |
Дата нараджэння | 12 (24) сакавіка 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1951[2][3][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Бацька | Ivan Vavilov[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, грамадскі дзеяч |
Навуковая сфера | фізічная оптыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук і master[d] |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні |
М. Д. Галанін П. П. Феафілаў П. А. Чаранкоў І. М. Франк |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Іванавіч Вавілаў (руск.: Серге́й Ива́нович Вави́лов; 12 (24) сакавіка 1891, Масква — 25 студзеня 1951, Масква) — савецкі фізік, заснавальнік навуковай школы фізічнай оптыкі ў СССР, акадэмік (1932) і прэзідэнт Акадэміі навук СССР (з 1945), лаўрэат Сталінскай прэміі. Ганаровы акадэмік АН БССР (1950), Пражскай, Балгарскай, Харвацкай, Індыйскай і іншых акадэмій навук[7]. Малодшы брат М. І. Вавілава, рускага вучонага-генетыка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сяргей Вавілаў нарадзіўся ў сям'і багатага фабрыканта абутку, галоснага Маскоўскай гарадской думы Івана Ільіча Вавілава (1863—1928).
Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы на Астожанцы , затым, з 1909 года, на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта , які скончыў у 1914 годзе[7].
Першая сусветная вайна і міжваенны час
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Першай сусветнай вайны С. І. Вавілаў служыў у розных інжынерных частках. У 1914 годзе ён паступіў вальнапісаным у склад 25-й сапёрнага батальёна Маскоўскай ваеннай акругі[8]. На фронце Сяргей Вавілаў скончыў эксперыментальна-тэарэтычную працу пад назвай «Частоты ваганняў нагружанай антэны»[9].
З 1918 па 1932 выкладаў фізіку ў МДУ. Паралельна ў гэты ж час загадваў аддзяленнем фізічнай оптыкі ў інстытуце фізікі і біяфізікі Наркамздрава. У 1929 годзе стаў прафесарам. Таксама выкладаў у МВТУ імя Баўмана[10][11].
У 20-х гадах па ініцыятыве С. І. Вавілава пачаліся даследаванні, накіраваныя на стварэнне новых для таго часу крыніц святла — люмінесцэнтных лямпаў[7]. Затым пад яго кіраўніцтвам працы працягнуліся адначасова ў трох навуковых арганізацыях — у Фізічным інстытуце АН СССР, Дзяржаўным аптычным інстытуце і ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце . Незадоўга да пачатку вайны, 30 мая 1941 года, на агульным сходзе АН СССР С. І. Вавілаў зрабіў даклад «Люмінесцэнтныя крыніцы святла», суправадзіўшы яго дэманстрацыяй першых узораў люмінесцэнтных лямпаў. У далейшым, у пасляваенныя гады, пры самым актыўным удзеле С. І. Вавілава пачалася іх шырокая прамысловая вытворчасць[12].
У 1932 годзе Вавілаў ўзначаліў ФІАН , тады ж стаў навуковым кіраўніком Дзяржаўнага аптычнага інстытута[7].
У 1940 годзе С. І. Вавілаў даведаўся пра арышт свайго брата — М. І. Вавілава. У сувязі з гэтым ён дамогся прыёму ў Молатава і Берыі з мэтай вызваліць брата з-пад арышту[13]. Аднак, М. І. Вавілаў не быў вызвалены і неўзабаве памёр у Саратаўскай турме. С. І. Вавілаў яшчэ доўга не ведаў аб долі роднага брата. Пра смерць Мікалая ён даведаўся толькі з ліста пляменніка Алега Мікалаевіча Вавілава ў 1943 годзе[14].
Вялікая Айчынная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У час Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Вавілаў быў у эвакуацыі ў г. Іашкар-Але, дзе скончыў біяграфію Ісаака Ньютана, якая была ўпершыню апублікаваная ў 1943 годзе. Ён стаў ўпаўнаважаным Дзяржаўнага камітэта абароны СССР[7] і кіраваў працамі па распрацоўцы новых прыбораў для ўзбраення арміі.
У 1945 годзе С. І. Вавілаў быў абраны прэзідэнтам АН СССР[7], змяніўшы на гэтай пасадзе У. Л. Камарова. 6 сакавіка 1947 года увайшоў у першы склад вучонага савета фізіка-тэхнічнага факультэта МДУ (у далейшым — МФТІ).
Вавілаў памёр 25 студзеня 1951 года ад інфаркту міякарда. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 1).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўным напрамкам у навуцы для Сяргея Вавілава было даследаванне оптыкі, у прыватнасці з'явы люмінесцэнцыі. У 1925 годзе Сяргей Вавілаў сумесна з В. Л. Леўшын правёў шэраг досведаў, падчас якіх было выяўлена памяншэнне паказчыка паглынання ўранавага шкла пры вялікіх інтэнсіўнасцях святла. Назіраны эфект лёг у аснову нелінейнай оптыкі[15].
Ён увёў паняцце квантавага выхаду люмінесцэнцыі і даследаваў залежнасць гэтага параметру ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага святла (закон Вавілава)[7]. Даследаваў з'яву палярызацыі люмінесцэнцыі, стаў заснавальнікам новага кірунку — мікраоптыкі, шмат зрабіў для развіцця нелінейнай оптыкі[7]. Разам са сваім аспірантам П. А. Чаранковым у 1934 годзе адкрыў Эфект Вавілава — Чаранкова (выпраменьванне Вавілава — Чаранкова)[7]; за гэта адкрыццё Чаранкоў ў 1958 годзе, ужо пасля смерці Вавілава, быў ганараваны Нобелеўскай прэміі[16].
Вырашыў шэраг прынцыповых пытанняў квантавай тэорыі інтэрферэнцыі. Стварыў школу савецкіх фізікаў. Распрацоўваў пытанні філасофіі прыродазнаўства, гісторыі навукі[7].
Выданныя сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Собрание сочинений, т. 1—3. — М., 1952—1956.
- Экспериментальные основания теории относительности. — М.-Л., 1928.
- Ломоносов и русская наука. 2 изд. — М., 1947.
- Исаак Ньютон (1643—1727). 2 изд. — М.-Л., 1945.
- Микроструктура света. — М., 1950.
- Глаз и Солнце. — М., 1927, 1932 [2-е изд.], 1938 [3-е изд.], 1941 [4-е изд.], 1950 [5-е изд.], 195? [6-е изд.], 1956 [7-е изд.], 1961 [8-е изд.], 1976 [9-е изд.], 1981 [10-е изд.], 2006 [переиздание, «Амфора»]. ISBN 5-367-00060-6.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]С. І. Вавілаў быў папулярызатарам навукі, ініцыятарам стварэння Усесаюзнага асветніцкага таварыства «Знание» і першым старшынёй яго праўлення; шмат у чым менавіта яго намаганнямі імя М. В. Ламаносава зацвердзілася як сімвал расійскай навукі, па яго прапанове ў структуры АН СССР быў арганізаваны Музей М. В. Ламаносава.
З 1949 галоўны рэдактар 2-га выдання ВСЭ
У 1938 годзе быў абраны дэпутатам ВС РСФСР. У 1946 і 1950 гадах абіраўся дэпутатам ВС СССР.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Два ордэна Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Сталінская прэмія другой ступені (1943) — за навуковыя працы па фізічнай оптыцы «Тэорыя канцэнтрацыйнага тушэння флюарэсцэнцыі раствораў», «Тэорыя канцэнтрацыйнай дэпалярызацыі флюарэсцэнцыі ў растворах», «Візуальныя вымярэння квантавых флюктуацыі» (1942)
- Сталінская прэмія першай ступені (1946) — за адкрыццё і даследаванне выпраменьвання электронаў пры руху іх у рэчыве са звышсветлавой хуткасцю, вынікі якіх абагульнены і апублікаваныя ў «Працах ФІАН імя П. М. Лебедзева» (1944)
- Сталінская прэмія другой ступені (1951) — за распрацоўку люмінесцэнтных лямпаў
- Сталінская прэмія першай ступені (1952 — пасмяротна) — за навуковыя працы «мікраструктуру святла» і «Вока і Сонца» (1950)
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны аптычны інстытут імя С. І. Вавілава (Ленінград)[7].
- Інстытут гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С. І. Вавілава РАН (1991).
- Залаты медаль імя С. І. Вавілава (прысуджаецца штогод за выдатныя работы ў галіне фізікі). Заснаваны ў 1951 годзе Прэзідыумам АН СССР.[7]
- вуліцы у розных населеных пунктах дзяржаў былога СССР.
- Навукова-даследчае судна «Акадэмік Сяргей Вавілаў» .
- Кратар на адваротным баку Месяца[17].
- Усерасійскі навукова-даследчы праектна-канструктарскі святлотэхнічны інстытут імя С. І. Вавілава (Масква)[18]
- Мемарыяльныя дошкі на будынку Дзяржаўнага аптычнага інстытута, на старым будынку Фізічнага інстытута АН РАН (Міўская плошча) і на доме, дзе жыў С. І. Вавілаў
- Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава (1957, з 1971 у складзе БелОМА)[7][19]
- Помнік Сяргею Іванавічу Вавілаву (1978) на тэрыторыі Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава[20].
- У СССР была выпушчана паштовая марка, прысвечаная С. І. Вавілаву
Зноскі
- ↑ а б в Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 лістапада 2021.
- ↑ Вавилов Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 216. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Sergei Iwanowitsch Wawilow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Вавилов Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 216. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Geltman D. V. Владимир Леонтьевич Комаров: краткий биографический очерк, Vladimir Leontyevich Komarov: a short biography // Историко-биологические исследования — 2020. — Vol. 12, Iss. 4. — P. 12–37. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-14002
- ↑ а б https://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-49774.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12 Праверана 30 верасня 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Вавилов Сергей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 98. — 737 с.
- ↑ Симон Шноль. Герои и злодеи российской науки. (руск.)
- ↑ ВАВИЛОВ СЕРГЕЙ ИВАНОВИЧ, 24.03.1891—25.01.1951 (руск.)
- ↑ Предисловие к описи фонда С. И. Вавилова в Архиве РАН
- ↑ Сергей Иванович Вавилов, Ученые популяризаторы науки. Книги. Наука и техника
- ↑ Левшин Л. В. Сергей Иванович Вавилов. — М.: «Просвещение», 1970. — С. 115. — 158 с.
- ↑ Шайкин В. Г. Николай Вавилов. — М.: Молодая гвардия, 2006. — 256 с.: ил. — (ЖЗЛ).
- ↑ Дневники С.И. Вавилова.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2006. Праверана 5 верасня 2013., 1909-1951
- ↑ С. И. Вавилов(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Сумесна з І. Я. Тамам і І. М. Франкам.
- ↑ Кратэр «Браты Вавілавы» ў базе Міжнароднага астранамічнага саюза
- ↑ Усерасійскі навукова-даследчы праектна-канструктарскі святлотэхнічны інстытут імя С. І. Вавілава (Масква) (руск.)
- ↑ БелОМО Архівавана 26 ліпеня 2013. (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Левшин Л. В., С. И. Вавилов. — М., 1970.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сяргей Іванавіч Вавілаў у Вікіцытатніку | |
Сяргей Іванавіч Вавілаў у Вікікрыніцах | |
Сяргей Іванавіч Вавілаў на Вікісховішчы |
- Профіль С.І. Вавілава на афіцыйным сайце РАН
- Фонд на сайце Архіва РАН
- Спіс артыкулаў С. І. Вавілава на сайце РАН
- Кароткая біяграфія на сайце Музея Землязнаўства МДУ
- Біяграфія на сайце анлайн-энцыклапедыі «Кругосвет»
- З архіўнай паліцы Архівавана 19 студзеня 2008.
- Сяргей Іванавіч Вавілаў — вучоны і чалавек: погляд з парога XXI стагоддзя
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 25 студзеня
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
- Выкладчыкі МДУ
- Супрацоўнікі ДАІ імя С. І. Вавілава
- Выкладчыкі МЭІ
- Выкладчыкі МФТІ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Члены Акадэміі навук ГДР
- Члены АН СССР
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Расіі
- Фізікі XX стагоддзя
- Прэзідэнты Расійскай акадэміі навук
- Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы
- Выкладчыкі МДТУ
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Асобы на марках
- Ганаровыя члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі