Павел Аляксеевіч Чаранкоў
Павел Аляксеевіч Чаранкоў | |
руск.: Павел Алексеевич Черенков | |
![]() | |
Род дзейнасці: | вучоны-ядзершчык, вынаходнік |
---|---|
Дата нараджэння: | 28 ліпеня 1904[1][2] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 6 студзеня 1990[3][4][…] (85 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Месца працы: | |
Альма-матар: | |
Партыя: | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі: | |
![]() |
Павел Аляксеевіч Чаранкоў (15 (28) ліпеня 1904, сяло Новая Чыгла, Баброўскі павет, Варонежская губерня — 6 студзеня 1990, Масква) — савецкі фізік, двухразовы лаўрэат Сталінскай прэміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (сумесна з І. Я. Тамам і І. М. Франкам) (1958).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бацькі Паўла Аляксеевіча — Аляксей Ягоравіч і Марыя Чаранкова былі сялянамі.
У 1928 годзе Чаранкоў скончыў фізіка-матэматычны факультэт Варонежскага ўніверсітэта (ВарДУ). Па заканчэнні універсітэта Чаранкоў быў накіраваны выкладаць у школу ў горад Казлоў, цяперашні Мічурынск. Праз два гады ў той жа горад атрымала размеркаванне Марыя Аляксееўна Пуцінцава, дачка Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава — варонежскага літаратуразнаўца-краязнаўца, прафесара ВарДУ, заснавальніка дома-музея І. С. Нікіціна, таксама скончыла ВарДУ, аддзяленне рускай мовы і літаратуры педфака. У 1930 годзе Чаранкоў пабраўся з Марыяй Пуцінцавай. У 1932 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксей, у 1936 годзе — дачка Алена. У лістападзе 1930 года ў Варонежы арыштавалі па справе краязнаўцаў Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава. У самым канцы таго ж года быў «раскулачаны» ў Новай Чыгле бацька Паўла Аляксеевіча — Аляксей Ягоравіч Чаранкоў. У 1931 годзе Аляксея Ягоравіча судзілі і адправілі ў ссылку. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да партыі эсэраў і ва ўдзеле ў «кулацкай» сходцы 1930 года. У 1937 годзе бацьку вучонага зноў арыштавалі, у 1938 годзе асудзілі і расстралялі за контррэвалюцыйную агітацыю.
У 1930 годзе Чаранкоў паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі і матэматыкі ў Ленінградзе. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1940 годзе — доктарскую. З 1932 года працаваў пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава. З 1935 года — супрацоўнік Фізічнага інстытута ім. П. М. Лебедзева ў Маскве (ФІАН), з 1948 года — прафесар Маскоўскага энергетычнага інстытута, з 1951 года — прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. Стварыў і шмат гадоў нязменна узначальваў Аддзел фізікі высокіх энергій ў філіяле ФІАНа (г. Троіцк).
Член КПСС з 1946 года. Член-карэспандэнт АН СССР (1964). Сапраўдны член АН СССР (1970).
Чаранкоў апошнія 28 гадоў жыцця правёў у сталічнай кватэры ў раёне Ленінскага праспекта, дзе размешчаны розныя інстытуты Акадэміі навук, у тым ліку і ФІАН.
Павел Аляксеевіч Чаранкоў памёр 6 студзеня 1990 ад механічнай жаўтухі. Пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чаранкоў Павел Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. С. 221.
|
- ↑ 1,0 1,1 Pawel A. Tscherenkow // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pawel Alexejewitsch Tscherenkow // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Pavel Alekseyevich Cherenkov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pavel Cherenkov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Асобы
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежскай губерні
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Постаці фізікі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з СССР