Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Тамашэвіч)
Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч
рэктар БДУ
1 снежня 1946 — люты 1949
Папярэднік Парфён Пятровіч Савіцкі
Пераемнік Іван Савіч Чымбург

Нараджэнне 22 лютага 1899(1899-02-22)
Смерць 8 кастрычніка 1983(1983-10-08) (84 гады)
Месца пахавання
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Дзейнасць эканаміст, дацэнт
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітычная эканомія[d] і эканоміка
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна

Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч (22 лютага 1899, Мінск — 8 кастрычніка 1983) — беларускі савецкі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1953). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1946 па 1949 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 лютага 1899 года ў Мінску ў рабочай сям’і. З пятнаццаці гадоў працаваў наборшчыкам у друкарні Лібава-Роменскай чыгункі. У 1918 годзе ўступіў у Чырвоную Армію.

У 1921 годзе быў накіраваны ў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова ў Маскве, які скончыў у 1924 годзе па спецыяльнасці «Адміністрацыйнае права». Да 1928 года працаваў прапагандыстам.

З 1929 па 1932 год працаваў намеснікам рэктара па навучальнай частцы і загадчыкам кафедры савецкай эканомікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 19331934 гадах працаваў намеснікам начальніка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага гаркама УКП(б) Беларусі. У 19381941 гадах працаваў загадчыкам кафедры палітычнай эканоміі Усесаюзнага завочнага фінансава-эканамічнага інстытута (Масква). Дацэнт з 1939 года.

У 19411942 гадах знаходзіўся на фронце, у 1942 годзе быў паранены, лячыўся ў шпіталі.[1]

У 19421944 гадах працаваў дацэнтам кафедры палітэканоміі Маскоўскага інстытута інжынераў транспарту, з 1944 па 1946 год быў сакратаром Мінскага абкама КП(б) Беларусі, а таксама загадчыкам кафедры палітэканоміі Мінскага педагагічнага інстытута.

З 1 снежня 1946 да лютага 1949 года працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1948 па 1965 год — загадчыкам кафедры палітэканоміі. Тамашэвіч стаў першым рэктарам БДУ паходжаннем з горада, а не з вёскі. Спрыяў таму, што БДУ атрымаў права абароны кандыдацкіх дысертацыі па палітэканоміі.

У 19491950 гадах быў сакратаром ЦК КП(б) Беларусі. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыялістычная індустрыялізацыя БССР». З 1954 па 1956 год праходзіў дактарантуру ў Маскве. У 1965 годзе сышоў у адстаўку і да пенсіі (1974) працаваў дацэнтам кафедры палітэканоміі БДУ.

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў працэс індустрыялізацыі народнай гаспадаркі Беларусі. Апублікаваў каля 30 навуковых артыкулаў, падрыхтаваў 10 кандыдатаў эканамічных навук.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • О некоторых вопросах экономики Белоруссии в дореволюционный период // Учёные записки БГУ. Мн., 1957.
  • Социалистическая индустриализация в БССР в период первой пятилетки // Сборник статей по политической экономии. Мн., 1957.
  • Народное хозяйство БССР (1920—1927) // Сборник статей по экономическим вопросам. Мн., 1962.
  • Социально-экономические результаты социалистических преобразований экономики БССР (1928—1937) // Об экономических проблемах перехода от социализма к коммунизму. Мн., 1961.

Зноскі