Анні Эрно
| Анні Эрно | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Annie Duchesne[1] |
| Дата нараджэння | 1 верасня 1940[2][3][…] (86 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, настаўніца |
| Гады творчасці | з 1974 |
| Мова твораў | французская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі |
прэмія Рэнадо[d] (1984) прэмія Франсуа Марыяка[d] (2008) Прэмія французскай мовы[d] (2008) прэмія Маргерыт Дзюрас[d] (2008) прэмія Мае Латур Ландры[d] (1984) Prix Formentor[d] (2019) Q28494945? (2017) прэмія Стрэга[d] (2016) |
| Узнагароды |
Q127926149? (2015) |
| Подпіс |
|
| annie-ernaux.org/… (фр.) | |
Анні Эрно, народжаная Дзюшэн (фр.: Annie Ernaux, née Duchesne; нар. 1 верасня 1940, Лільбон) — французская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2022 года.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Анні Дзюшэн нарадзілася 1 верасня 1940 года ў Лільбоне. Дзяцінства яе прайшло ў Нармандыі, у Іўто, дзе яе бацькі трымалі невялікае кафэ. Скончыўшы Руанскі ўніверсітэт, яна выкладала літаратуру ў пачатковай і ў сярэдняй школе (у Анэсі-ле-В’ё і ў Пантуазе), а затым перайшла на дыстанцыйнае навучанне.
Першы раман Эрно, «Les Armoires vides», быў апублікаваны ў 1974 годзе. У ім прысутнічаюць выразныя аўтабіяграфічныя матывы, што будзе ўласціва таксама і для наступнай творчасці пісьменніцы. Усе яе раманы тым ці іншым чынам адлюстроўваюць сапраўдныя эпізоды яе біяграфіі: дзяцінства, сацыяльную кар’еру, замужжа і мацярынства, адкрыццё ўласнай сексуальнасці, аборт, рак грудзей, хвароба і смерць маці. Раманы Эрно, у якіх асабістыя ўспаміны накладваюцца на калектыўную памяць пакалення, уяўляюць сабой сапраўднае сведчанне эпохі. Па словах самой пісьменніцы, яна аддае перавагу не тварыць у рамках традыцыйных жанраў, а шукаць уласную форму самавыяўлення. Большая частка яе твораў выходзіла ў выдавецтве «Галімар».
Анні Эрно — лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій: прэміі Рэнадо (1984, раман «La Place»), прэміі Маргерыт Дзюрас (2008, «Les Années»), прэміі Франсуа Марыяка (2008, «Les Années»), Прэміі французскай мовы (2008, за сукупнасць творчасці). З 2014 года яна таксама з’яўляецца ганаровым доктарам Універсітэта Сержы-Пантуаз.
6 кастрычніка 2022 года атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Шведская акадэмія прысудзіла ўзнагароду «за мужнасць і клінічную вастрыню, з якімі яна раскрывае карані, адчужанасць і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці».
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Паасобныя творы на беларускую пераклаў Уладзіслаў Гарбацкі.
- Падзея / Ані Эрно [прадмова і пераклад: Уладзіслаў Гарбацкі]. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2021. — ISBN 978-9955-578-22-2
Зноскі
- ↑ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Annie Ernaux // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Annie Ernaux // Babelio — 2007.
- ↑ https://www.lavie.fr/idees/histoire/a-amberieu-en-bugey-une-association-collecte-des-journaux-intimes-temoignages-de-la-vie-des-gens-ordinaires-95549.php
- Нарадзіліся 1 верасня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Выпускнікі Універсітэта Бардо
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Лаўрэаты прэміі Стрэга
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменніцы Францыі
- Пісьменніцы XX стагоддзя
- Пісьменніцы XXI стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі
- Ганаровыя дактары