Перайсці да зместу

Фёдар Іванавіч Добыш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Іванавіч Добыш
Дата нараджэння 5 сакавіка 1906(1906-03-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1980(1980-11-29) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў пяхота, Ваенна-паветраныя сілы СССР і Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння СССР
Званне генерал-палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Прагі» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» медаль «За Одру, Нісу і Балтыку» ордэн «Крыж Грунвальда»
Аўтограф Выява аўтографа

Фёдар Іванавіч До́быш (5 сакавіка 1906 — вёска Коханаў, Крычаўскі раён29 лістапада, 1980) — генерал-палкоўнік (1960).

Член КПСС з 1929. У Чырвонай Арміі з 1928. Скончыў ваенную акадэмію Генштаба ў 1951 годзе. Удзельнік Савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). У Айчынную вайну з 1941 года на Заходнім, Калінінскім, Волхаўскім, Паўночна-Заходнім, Варонежскім, Стэпавым, 2-м, 1-м Украінскім франтах: камандзір бамбардзіровачнага авіяпалка, дывізіі. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі. Да 1972 года ў Савецкай Арміі.

  • Добыш Фёдар Іванавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 197. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.