Фізіка гіпер’ядраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фізіка гіпер’ядраў — раздзел фізікі на стыку ядзернай фізікі і фізікі элементарных часціц, у якім прадметам даследавання выступаюць ядрападобныя сістэмы, якія змяшчаюць акрамя пратонаў і нейтронаў іншыя элементарныя часціцы — гіпероны. Таксама можна сказаць, што прадметам даследаванняў фізікі гіперядраў з’яўляецца ўзаемадзеянне нізкаэнергетычных гіперонаў і атамных ядраў.

Метады даследаванняў і тэхніка правядзення эксперыменту перанятыя з ядзернай фізікі і фізікі элементарных часціц.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Лямбда-гіпер'ядры (гіпер'ядры, якія змяшчаюць Λ-гіперон) былі адкрыты эксперыментальна ў 1953 годзе M. Данышам (M. Danysz) і E. Пнеўскім (J. Pniewski); ў 1963 выяўлена двайное Λ-гіпер'ядро, якое змяшчае два лямбда-гіпероны. Сігма-гіпер'ядры, якія змяшчаюць Σ-гіперон, былі адкрыты ў 1979 годзе.

Уласцівасці гіпер'ядраў[правіць | правіць зыходнік]

Распады гіпер'ядзер адбываюцца звычайна ў выніку моцных узаемадзеянняў з часам жыцця 10−23−10−21 секунды (пры гэтым дзіўнасць захоўваецца, гэта значыць, у канчатковым стане прысутнічае гіперон або К-мезон). Аднак існуюць і больш доўгажывучыя гіпер'ядры, якія распадаюцца за кошт слабага ўзаемадзеяння, паколькі іх моцны распад забаронены законамі захавання. Час жыцця такіх гіпер'ядзер парадку часу жыцця свабодных гіперонаў (~ 10−10 с), дзіўнасць не захоўваецца. Прыклад такога распаду:

4ΛH → 4He + π-

Антыгіпер'ядры[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя звычайных гіпер'ядзер, магчыма існаванне антыгіпер'ядзер — звязаных сістэм антынуклонаў і антыгіперонаў.

Гіпертрытон[правіць | правіць зыходнік]

Трытонам ў фізіцы называецца ядро трыція, то-бок часціца, якая складаецца з пратона і двух нейтронаў. Гіпертрытон замест аднаго нейтрона ўтрымлівае лямбда-гіперон — нестабільны нейтральны барыён, маса якога больш масы нейтрона. Антыгіпертрытон — гэта антычасціца гіпертрытона і складаецца з антыпратона, антынейтрона і антыгіперона. Упершыню аб стварэнні антыгіпертрытона было абвешчана ў сакавіку 2010 года ў эксперыменце на калайдэры цяжкіх іонаў RHIC[1][2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]