Фізіка гіпер’ядраў
Фізіка гіпер’ядраў — раздзел фізікі на стыку ядзернай фізікі і фізікі элементарных часціц, у якім прадметам даследавання выступаюць ядрападобныя сістэмы, якія змяшчаюць акрамя пратонаў і нейтронаў іншыя элементарныя часціцы — гіпероны. Таксама можна сказаць, што прадметам даследаванняў фізікі гіперядраў з’яўляецца ўзаемадзеянне нізкаэнергетычных гіперонаў і атамных ядраў.
Метады даследаванняў і тэхніка правядзення эксперыменту перанятыя з ядзернай фізікі і фізікі элементарных часціц.
Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]
Лямбда-гіпер'ядры (гіпер'ядры, якія змяшчаюць Λ-гіперон) былі адкрыты эксперыментальна ў 1953 годзе M. Данышам (M. Danysz) і E. Пнеўскім (J. Pniewski); ў 1963 выяўлена двайное Λ-гіпер'ядро, якое змяшчае два лямбда-гіпероны. Сігма-гіпер'ядры, якія змяшчаюць Σ-гіперон, былі адкрыты ў 1979 годзе.
Уласцівасці гіпер'ядраў[правіць | правіць зыходнік]
Распады гіпер'ядзер адбываюцца звычайна ў выніку моцных узаемадзеянняў з часам жыцця 10−23−10−21 секунды (пры гэтым дзіўнасць захоўваецца, гэта значыць, у канчатковым стане прысутнічае гіперон або К-мезон). Аднак існуюць і больш доўгажывучыя гіпер'ядры, якія распадаюцца за кошт слабага ўзаемадзеяння, паколькі іх моцны распад забаронены законамі захавання. Час жыцця такіх гіпер'ядзер парадку часу жыцця свабодных гіперонаў (~ 10−10 с), дзіўнасць не захоўваецца. Прыклад такога распаду:
- 4ΛH → 4He + π-
Антыгіпер'ядры[правіць | правіць зыходнік]
Акрамя звычайных гіпер'ядзер, магчыма існаванне антыгіпер'ядзер — звязаных сістэм антынуклонаў і антыгіперонаў.
Гіпертрытон[правіць | правіць зыходнік]
Трытонам ў фізіцы называецца ядро трыція, то-бок часціца, якая складаецца з пратона і двух нейтронаў. Гіпертрытон замест аднаго нейтрона ўтрымлівае лямбда-гіперон — нестабільны нейтральны барыён, маса якога больш масы нейтрона. Антыгіпертрытон — гэта антычасціца гіпертрытона і складаецца з антыпратона, антынейтрона і антыгіперона. Упершыню аб стварэнні антыгіпертрытона было абвешчана ў сакавіку 2010 года ў эксперыменце на калайдэры цяжкіх іонаў RHIC[1][2].
Зноскі
- ↑ Физики получили самую тяжелую антиматерию , Лента.ру (5 марта 2010 года).
- ↑ Observation of an Antimatter Hypernucleus(англ.) , Science (журнал) (4 марта 2010 года).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Д. Е. Ланской «Физика гиперядер» — М., 2002. — Учебное пособие по физике гиперядер
- Исследование гиперядер в пучках Нуклотрона Архівавана 7 сакавіка 2016. ЯФ, 2008
- В. А. Люлька, В. А. Филимонов, Д. Д. Иваненко Теория гиперядер, Успехи физических наук, т.68, вып.4, стр. 663—685, 1959